У Рэчыцкім раёне ў ДТЗ загінуў падлетак

11 лютага, Позірк. Аб гібелі ў дарожна-транспартным здарэнні 14-гадовага падлетка паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Трагедыя здарылася 11 лютага ў 16:30 у Васілевічах Рэчыцкага раёна (Гомельская вобласць). 36-гадовы кіроўца “Фольксвагена” наехаў на пешахода, які, паводле папярэдняй інфармацыі, “пачаў перасякаць праезную частку на скрыжаванні па лініі абочыны”.
Дзіця ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння.
30 снежня 2025 года афіцыйны прадстаўнік Генеральнай пракуратуры Дзмітрый Брылёў паведаміў, што з пачатку года ў Беларусі ад знешніх прычын загінула 106 дзяцей, з іх 10 (9,4%) — за апошнія тры тыдні снежня.
У 2024 годзе ад знешніх прычын у краіне загінула 126 дзяцей — на 34% больш, чым у 2023-м (94). Асноўнымі прычынамі гібелі былі суіцыд, дарожна-транспартныя здарэнні, утапленні і пажары.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



