71-гадовы Лукашэнка зычыў людзям сталага веку “актыўнага і здаровага даўгалецця”

1 кастрычніка, Позірк. “Актыўнага і здаровага даўгалецця, узаемаразумення з роднымі людзьмі і шчасця” зычыў 71-гадовы Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 1 кастрычніка “грамадзян старэйшага пакалення” з Днём людзей сталага веку.
У пасланні, якое апублікавала яго прэс-служба, віншавальнік вылучыў “тыя гераічныя пакаленні”, якія пасля Другой сусветнай вайны “самааддана абаранялі краіну, адраджалі яе з руін, затым укладвалі ўсе сілы ў станаўленне Беларусі як незалежнай і квітнеючай дзяржавы”.
Пажылыя людзі, як адзначыў Лукашэнка, працягваюць “рабіць значны ўнёсак у развіццё краіны”. Паводле яго сцвярджэння, іх “сацыяльны дабрабыт і якасць жыцця з’яўляюцца найважнейшым прыярытэтам дзяржавы”, так “будзе і надалей”.
Узроставую планку 65 гадоў перасягнула каля 1 млн 628 тыс. жыхароў Беларусі — 18% агульнай колькасці насельніцтва, паведаміла на прэс-канферэнцыі 23 верасня намесніца міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марына Арцёменка.
У 2010 годзе, паводле яе слоў, жыхароў такога ўзросту было ў Беларусі 14%, што сведчыць пра старэнне насельніцтва.
Больш за 41 тыс. жыхароў Беларусі ва ўзросце больш за 90 гадоў, каля 600 — больш за 100 гадоў. Доля жанчын сярод доўгажыхароў складае амаль 90%.
Пенсіянераў у Беларусі пражывае 2,4 млн, з іх больш за 2,1 млн дасягнула агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту.
Выдаткі на выплату пенсій, паводле яе слоў, штогод складаюць каля 9% ВУП, у 2025 годзе на гэтыя мэты будзе накіравана амаль 26 млрд рублёў. Сярэдні памер працоўнай пенсіі складае 980 рублёў (каля 325 долараў паводле актуальнага курсу Нацбанка).
Кожны пяты пенсіянер (472 тыс. чалавек) працягвае працаваць.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


