Сайты дзяржустаноў Латвіі трапілі пад кібератаку, у тым ліку з Беларусі — СМІ

3 кастрычніка, Позірк. Кібератака на сайты ўрадавых устаноў Латвіі 2 кастрычніка вялася, у прыватнасці, з IP-адрасоў у Беларусі, вынікае з інфармацыі, якую агенцтву LETA падалі ў Латвійскім дзяржаўным цэнтры радыё і тэлебачання (ЛГМРТ).
У DDoS-атацы (ад англ. Distributed Denial of Service — “размеркаваная адмова ў абслугоўванні”) таксама былі задзейнічаныя IP-адрасы ў Расіі, В’етнаме, Карэі (не ўдакладняецца — Паўночнай або Паўднёвай), ЗША, Індыі, Тайване і непасрэдна ў краінах Балтыі, піша партал навін Delfi, які перадрукаваў матэрыял LETA.
Назіраліся парушэнні ў працы партала электронных паслуг Latvija.lv, сайтаў Службы дзяржаўных даходаў, Кабінета міністраў, міністэрстваў, органаў мясцовага самакіравання самакіраванняў ды інш.
Напады рабіліся шляхам адначасовай адпраўкі “значнай колькасці запытаў на адпаведную інфраструктуру, на гэты раз іх колькасць дасягнула двух мільёнаў на секунду”.
ЛГЦРТ заявіў, што кібератакі “ў цяперашняй геапалітычнай сітуацыі з’яўляюцца паўсядзённай з’явай на індывідуальным, карпаратыўным і нацыянальным узроўні”.
“Самае галоўнае — гэта час аднаўлення пасля атакі, і ў гэтым выпадку ў адмыслоўцаў атрымалася аднавіць даступнасць і працу ўсіх рэсурсаў цягам гадзіны. Уцечкі даных або іншай кампраметацыі рэсурсаў не адбылося”, — адзначылі ў цэнтры.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства



