Падвышэнне сусветных цэн на золата ў чарговы раз стала галоўным фактарам росту ЗВР Беларусі — ЕАБР

6 кастрычніка, Позірк. Ключавым фактарам таго, што золатавалютныя рэзервы (ЗВР) Беларусі зноў абнавілі гістарычны максімум, дасягнуўшы амаль 13,3 млрд долараў на пачатак кастрычніка, стала павелічэнне кошту золата ў структуры ЗВР на фоне падвышэння сусветных цэн на гэты метал, вынікае са штотыднёвага макраагляду Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
Раней аналітыкі неаднаразова называлі падвышэнне коштаў на золата ў свеце галоўным фактарам росту ЗВР Беларусі.
У новым аглядзе ЕАБР таксама звярнуў увагу, што ад пачатку года ЗВР выраслі прыкладна на 4,4 млрд долараў, пры гэтым “больш за палову <…> прыросту было забяспечана за кошт павелічэння рэзервовых актываў у замежнай валюце”.
Як паведамляў “Позірк”, міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 кастрычніка 2025 года склалі 13 млрд 283,9 млн долараў у эквіваленце. За верасень ЗВР выраслі на 871,7 млн долараў (+7%).
Манетарнае золата ў структуры ЗВР складае 6 млрд 629,2 млн долараў (+690,4 млн за месяц; +11,6%), спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 409,7 млн (+5,2 млн.; +0,4%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 5 млрд 244,9 млн (+176,1 млн; +3,5%).
Рэзервовая пазіцыя ў Міжнародным валютным фондзе і іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.
На 1 студзеня рэзервовыя актывы складалі 8 млрд 922,6 млн долараў. Такім чынам, за восем месяцаў яны выраслі на 4 млрд 381,5 млн долараў (+48,9%).
Чыстыя замежныя актывы Нацыянальнага банка ад пачатку 2025 года выраслі на 8,7% (з 32 млрд 673,6 млн рублёў на 1 студзеня да 35 млрд 526,6 млн на 1 верасня), паказаў праведзены “Позіркам” аналіз даных рэгулятара.
За 2024 год ЗВР павялічыліся на 795,2 млн долараў (+9,78%).
- АнонсыАнонсы падзей на 6 кастрычніка — 23 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЛукашэнка скардзіўся Пуціну на нядобрасумленную канкурэнцыю — Круты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка