Рыжанкоў назваў “абсалютна ўяўным” імкненне Украіны, Малдовы і Арменіі ў Еўрасаюз

10 кастрычніка, Позірк. Краіны СНД, якія цяпер не прымаюць актыўнага ўдзелу ў дзейнасці арганізацыі, “ахвотна захоўваюць каналы ўзаемадзеяння па лініі мытных, пагранічных службаў, па пытаннях транспартных зносін”, заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу “Беларусь 1” міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.
“Натуральна, усё гэта, тое што закранае эканоміку, гэта ім цікава. Там, дзе сёння яны ўжо ўсталі на рэйкі альбо збіраюцца станавіцца на рэйкі абсалютна ўяўнага ўступлення ў Еўрапейскі саюз, такі фетыш за тысячу гор, які ніколі да іх не прыйдзе… Але вось там, па гэтых напрамках іх вымушаюць сысці з адпаведных механізмаў супрацоўніцтва ў рамках СНД”, — заявіў Рыжанкоў, які знаходзіцца ў Душанбэ на саміце СНД.
“Ну ці ў рамках АДКБ, мы ведаем, у нас ёсць таксама адзін партнёр, які ў АДКБ апошнім часам не прымае дзейнага ўдзелу, таму што там ім ставяць такія ўмовы. Ну а там, дзе ім гэта выгадна, яны, вядома ж, застаюцца”, — сказаў Рыжанкоў.
Кандыдатамі ў члены ЕС цяпер з’яўляюцца Малдова і Україна, якія фармальна ўваходзяць у СНД. Пра намер уступіць у Еўрасаюз афіцыйна заявіла і Арменія, якая апошнім часам ігнаруе ўдзел у мерапрыемствах па лініі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, членам якой з’яўляецца.
Арменія, у адрозненне ад Малдовы і Украіны, прымае ўдзел у саміце СНД у Душанбэ 10 кастрычніка.
Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на згаданым саміце, заклікаў “не дапусціць, каб дзяржавы СНД аказаліся ўцягнутыя ў небяспечныя авантуры, якія пагражаюць як <…> рэгіёну, так і ўсяму чалавецтву”.
“Мы з’яўляемся сведкамі і ўдзельнікамі тэктанічных геапалітычных працэсаў. Для кагосьці яны азначаюць цяжкае і крыўднае прывядзенне амбіцый у адпаведнасць з рэальнымі магчымасцямі. Для нашай жа Еўразіі яны — неабходны, хоць і балючы этап на шляху да росту глабальнай ролі і ўмацавання статусу аднаго з найважнейшых палітыка-эканамічных цэнтраў шматпалярнага свету”, — сказаў ён.
Па ўсёй бачнасці, Лукашэнка не адносіць да ліку “небяспечных авантур” і “прывядзення амбіцый у адпаведнасць з рэальнымі магчымасцямі” распачатую ў лютым 2022 года і актыўна падтрымліваемую ім расійскую агрэсію супраць Украіны.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка8 кастрычніка Польшча зарэгістравала рэкордную з пачатку восені колькасць спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваДапамога жанчынам, пацярпелым ад дзеянняў Стрыжака, не будзе брацца са сродкаў для палітвязняў — BySolМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь на другім месцы ў ЕАЭС па падаражэнні прампрадукцыі з пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка