17-гадовы бяспраўнік насмерць збіў жанчыну-пешахода ў Столінскім раёне

Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама
10 кастрычніка, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Столінскім раёне паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
ДТЗ здарылася 9 кастрычніка ў 22:30. Адзначаецца, што 17-гадовы жыхар аграгарадка Альшаны, знаходзячыся за рулём аўтамабіля Geely без “права кіравання транспартным сродкам”, здзейсніў наезд на 47-гадовую мясцовую жыхарку, якая “перасякала праезную частку дарогі па-за пешаходным пераходам”.
“Ад удару аўтамабіль загарэўся. Узгаранне лакалізавана супрацоўнікамі МНС, якія аператыўна прыбылі на месца”, — гаворыцца ў паведамленні.
У выніку ДТЗ жанчына памерла на месцы здарэння.
Узбуджана крымінальная справа.
Гл. таксама:
Стужка навін
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый у сельскай гаспадарцы за год вырасла ў 1,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка



