Лукашэнка зноў заявіў аб неабходнасці рэалізацыі дарожнай карты супрацоўніцтва з Экватарыяльнай Гвінеяй, дакумент падпісаны ў 2023 годзе

12 кастрычніка, Позірк. З віншаваннем прэзідэнту Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіангу Нгему Мбасога з Днём незалежнасці выступіў 12 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Гэтае свята, паводле слоў аўтара паслання, “сімвалізуе волю самастойна вызначаць уласны шлях і з’яўляецца добрай нагодай, каб нагадаць пра дасягненні краіны”.
“Пацвярджаю, што Мінск разглядае ўзаемадзеянне з Малаба як важны і перспектыўны напрамак. Сёння неабходна хутчэй ажыццявіць дасягнутыя дамоўленасці і пачаць рэалізацыю ў поўным аб’ёме праектаў, прадугледжаных дарожнай картай. Бачу ў гэтым ключ да паглыблення гандлёва-эканамічных сувязяў, стварэння новых магчымасцяў для супрацоўніцтва і фарміравання трывалай асновы двухбаковых адносін паміж нашымі дзяржавамі”, — заявіў віншавальнік.
83-гадоваму Мбасога, які кіруе ў Экватарыяльнай Гвінеі з 1982 года, Лукашэнка пажадаў “моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і плённай дзейнасці на высокай дзяржаўнай пасадзе”.
У аналагічным віншаванні год таму Лукашэнка выказаў упэўненасць, што згаданая “дарожная карта двухбаковага супрацоўніцтва будзе паспяхова выкананая ў поўным аб’ёме ў адпаведнасці з дасягнутымі дамоўленасцямі”.
Па выніках двухбаковых перагавораў 9 снежня 2023 года ў Малаба Мбасога і Лукашэнка падпісалі дарожную карту па развіцці супрацы паміж Беларуссю і Экватарыяльнай Гвінеяй.
Дакумент, разлічаны на 2024–2026 гады, ахоплівае “15 ключавых кірункаў узаемадзеяння”, уключаючы “кааперацыйныя праекты, пастаўкі беларускай тэхнікі і арганізацыю яе абслугоўвання, сельскагаспадарчую сферу, ахову здароўя, фармацэўтыку і рэалізацыю медыцынскага абсталявання, лясную гаспадарку”.
Бакі падпісалі пагадненні аб абароне інвестыцый, прадухіленні двайнога падаткаабкладання і прадухіленні ўхіленняў ад выплаты падаткаў на прыбытак і маёмасць.
“Вось гэта подзвіг, які здзейснілі члены ўрадаў Экватарыяльнай Гвінеі і Беларусі, нашыя адмыслоўцы. 74 канкрэтныя праекты, якія мы павінны рэалізаваць у бліжэйшыя 2–3 гады. Заўтра пачынаем капаць зямлю ў Гвінеі і вырашаць праблемы”, — сказаў тады Лукашэнка.
Да 1 жніўня 2024 года Беларусь, згодна з пастановай Савета міністраў, павінна была адкрыць амбасаду ў Экватарыяльнай Гвінеі, аднак МЗС пра поспехі ў гэтай справе дагэтульнічога не паведамляў.
Да канца 2024 года ў Мінску павінна было распачаць працу дыпламатычнае прадстаўніцтва Экватарыяльнай Гвінеі, але гэтага не адбылося.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


