Ва Украіне загінула амаль чвэрць вядомых беларускіх наймітаў, што ваююць на баку РФ — праект “Хачу жыць”

13 кастрычніка, Позірк. На вайне ва Украіне загінула сама меней 314 грамадзян Беларусі — наймітаў, што ваявалі на баку Расіі, сцвярджае ўкраінскі праект “Хачу жыць”.
Раней праект раскрыў некалькі спісаў, у якіх фігуравала агулам 1.330 імёнаў беларусаў, што ваявалі ці ваююць на баку РФ. З улікам апублікаванага 13 кастрычніка спісу памерлых загінула 23,6% вядомых беларускіх наймітаў”.
Адзначаецца, што рэальная колькасць загінулых беларусаў значна большая.
“Расійскія ўлады хаваюць як уласныя страты, так і гібель сваіх наймітаў. Тым не менш, ужо высветленыя намі 314 загінулых — гэта вялізная лічба для любой краіны. Для параўнання: за дзесяць гадоў Афганскай вайны загінула 723 беларусы”, — гаворыцца ў публікацыі.
Найстарэйшы ў спісе памерлых — Васіль Казіміравіч Шкорнік (нарадзіўся 20 жніўня 1962 года). На момант смерці яму было 63 гады. Ён загінуў праз чатыры месяцы пасля падпісання кантракта.
Наймалодшы — Міхаіл Мікалаевіч Каранько (21 лютага 2007 года). Паводле звестак праекту, афіцыйна ён пакуль што лічыцца зніклым без вестак ва ўзросце 18 гадоў.
“У сярэднім ад моманту падпісання кантракта да прызнання загінулым праходзіць каля 6,5 месяца. Больш за ўсё загінулых служылі ў частках 150-й мотастралковай дывізіі”, — адзначаецца ў матэрыяле.
Паводле звестак праекта, “многія з загінулых былі завербаваныя ў расійскіх турмах”. “Аднак сярод беларусаў, якія ваююць супраць Украіны, маюцца і куды больш адметныя фігуры — перш за ўсё вайскоўцы 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння з г. Мар’іна Горка” (Мінская вобласць)”, — сцвярджае ініцыятыва “Хачу жыць”.
“Як беларускія спецназаўцы апынаюцца на вайне, а таксама колькі з іх ужо загінула або атрымала раненні — гэта асобнае пытанне, на якое варта было б звярнуць увагу беларускім СМІ”, — заявіў праект.
Раней ініцыятыва паведамляла, што сама меней 596 грамадзян Беларусі падпісалі кантракт з Узброенымі сіламі Расіі за першую палову 2025 года. Яна нагадала, што ў Беларусі з 2014 года не была заведзеная ніводнай крымінальнай справы ў дачыненні да беларускіх грамадзян, што ваююць на баку РФ, хаця ў нацыянальным заканадаўстве маецца крымінальны артыкул за наёмніцтва (арт. 133 КК), які прадугледжвае да 7 гадоў зняволення.
28 красавіка праект “Хачу жыць” абнародаваў імёны 742 грамадзян Беларусі, што ваявалі ці ваююць на баку Расіі.
24 лютага 2022 года РФ пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшы з часоў Другой сусветнай вайны канфлікт у Еўропе. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі надаў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а пасля на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Паводле звестак расследавальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы цяпер актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.
Паводле даных СМІ, ад пачатку поўнамаштабнай вайны ў баях супраць Расіі загінула не менш як 65 беларускіх добраахвотнікаў.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


