Латвійская мытня прадухіліла кантрабанду ў дзвюх партыях цыбулі 3,6 млн цыгарэт, уключаючы беларускія
16 кастрычніка, Позірк. Супрацоўнікі мытнага ўпраўлення Службы дзяржаўных даходаў (СГД) Латвіі прадухілілі кантрабанду 3.635.120 цыгарэт (181.756 пачкаў), якія былі схаваны ў тайніках у грузавых аўтамабілях, якія перавозяць цыбулю, паведаміла СГД.
1 кастрычніка пры паглыбленым надглядзе на мытным пункце Церахава (мяжа з Расіяй) грузавіка з літоўскімі нумарамі, які перавозіў свежую цыбулю, мытнікі выявілі, што ў ніжняй частцы каробак з цыбуляй ёсць двайны адсек, у якім былі схаваны цыгарэты.
Па выніках поўнага надгляду грузавога транспартнага сродку было канфіскавана 1.826.920 цыгарэт (91.346 пачкаў). Больш за палову з іх склалі цыгарэты “Oris” розных марак без акцызных марак, астатнія — цыгарэты “Cavallo” з акцызнымі маркамі Расійскай Федэрацыі, “Korona”, “Queen” і “Dove” з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь і цыгарэты “Zumerret” без акцызных марак.
4 кастрычніка аналагічны выпадак здарыўся на мытным пункце Грабнёва, таксама на мяжы з Латвіі з Расіяй. На гэты раз разам з цыбуляй перавозілі 1.808.200 цыгарэт (90.410 пачкаў) марак “Oris”, “NZ”, “Queen”, “Dove” і “Minsk”.
У абодвух выпадках Дэпартаментам падатковай і мытнай паліцыі СГД узбуджана крымінальная справа па факце ўстаноўленага злачынства па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 190 Крымінальнага закону (кантрабанда ў асабліва буйным памеры).
Гэта не першы выпадак спробы маскіроўкі тытунёвых вырабаў пад выглядам гародніны. У прыватнасці, у ліпені супрацоўнікі польскай Мазавецкай мытна-падатковай службы пры надглядзе трох грузавікоў, якія рухаліся ў Польшчу з Расіі праз Латвію і Літву, знайшлі беларускія цыгарэты без акцызных марак на дне кардонных каробак з цыбуляй і буракамі.

- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Гродне і Нарачы мінулым днём зафіксаваныя тэмпературныя рэкордыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–9 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка


