Латушка: Дэмсілы бачаць дапаможную ролю Маскоўскага механізму АБСЕ ў маніторынгу сітуацыі з транснацыянальнымі рэпрэсіямі

17 кастрычніка, Позірк. Беларускія дэмакратычныя сілы бачаць дапаможную ролю Маскоўскага механізму АБСЕ ў маніторынгу сітуацыі з транснацыянальнымі рэпрэсіямі і ў распрацоўцы адэкватных мер рэагавання на гэтыя выклікі. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету (АПК) Павел Латушка на сустрэчы, арганізаванай амбасадарам Германіі ў Польшчы Мігелем Бергерам у рамках Веймарскага трохкутніка для прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці.
Размова, паводле прэс-службы АПК, адбылася ў сувязі з канферэнцыяй АБСЕ па чалавечым вымярэнні, якая праходзіць у Варшаве з 6 па 17 кастрычніка.
“Маштабная транснацыянальная рэпрэсіўная практыка рэжыму Лукашэнкі ўяўляе сабой сур’ёзную пагрозу рэгіянальнай бяспецы ў Еўропе”, — адзначыў Латушка, дадаўшы, што дзякуючы ўраду Літвы беларуская сітуацыя знаходзіцца на папярэднім разглядзе Офіса пракурора Міжнароднага крымінальнага суда.
Палітык падкрэсліў, што падтрымка дзеянняў Літвы з боку іншых краін “надзвычай важная, паколькі маштаб трансгранічных злачынстваў рэжыму Лукашэнкі ашаламляе і прыцягненне да адказнасці за гэта з’яўляецца крытычнай неабходнасцю”.
“Я хацеў бы падкрэсліць актуальнасць, якая захоўваецца ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. У 2023 годзе АБСЕ заснавала Групу сяброў дэмакратычнай Беларусі, і сімвалічна, што пастаяннае прадстаўніцтва Германіі пры АБСЕ з’яўляецца адным з двух членаў сакратарыята гэтай групы”, — адзначыў Латушка.
Гэтая група, падкрэсліў палітык, стала “ўнікальнай платформай для прасоўвання інтарэсаў дэмакратычнай Беларусі” і распрацоўкі эфектыўных мер “па процідзеянні пагрозам бяспецы, якія зыходзяць ад рэжыму Лукашэнкі”.
“Падзяляючы агульныя еўрапейскія каштоўнасці і працягваючы барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі, мы разлічваем на нязменную падтрымку Германіі, Польшчы, Францыі і іншых чальцоў групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў рамках АБСЕ, у якую ўваходзяць 30 краін”, — заявіў Латушка.
Паведамляецца, што на мерапрыемстве прысутнічалі ўпаўнаважаны прадстаўнік міністра замежных спраў Польшчы па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі Адам Халаціньскі, пастаянны прадстаўнік Германіі пры АБСЕ ў Вене Сюзанэ Шутц, пастаянны прадстаўнік Францыі пры АБСЕ ў Вене Фатэн Бенабіле-Фёт, спецыяльны пасланнік МЗС Францыі па Беларусі Віялен дэ Вільмёр, а таксама прадстаўнікі інстытутаў дэмакратычных сіл Беларусі з АПК і Каардынацыйнай рады, незалежных СМІ, праваабарончых арганізацый і грамадзянскай супольнасці.
Маскоўскі механізм АБСЕ — метад працы гэтай арганізацыі ў галіне чалавечага вымярэння па ініцыятыве краін-удзельніц. Уключае стварэнне місій экспертаў ці дакладчыкаў для аналізу становішча з чалавечым вымярэннем у пэўнай краіне. Эксперты і дакладчыкі не могуць быць прызначэнцамі, грамадзянамі або рэзідэнтамі адпаведнай краіны або дзяржаў — ініцыятараў місіі.
Адносна Беларусі Маскоўскі механізм прымяняўся ў 2011 і 2020 гадах.
30 верасня 2024 года ўрад Літвы перадаў у Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) матэрыялы аб “трансгранічных злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых Лукашэнкам і яго саўдзельнікамі ў дачыненні да беларусаў”. Вільнюс патлумачыў сваё рашэнне тым, што больш не можа бяздзейнічаць.
У звароце ў МКС літоўскі ўрад адзначыў: “Маюцца дастатковыя падставы меркаваць, што з 1 траўня 2020 года і да гэтага часу супраць грамадзянскага насельніцтва Беларусі па загадзе высокапастаўленых беларускіх палітычных, праваахоўных і ваенных чыноўнікаў здзяйсняюцца злачынствы супраць чалавечнасці”. Пад імі маюцца на ўвазе дэпартацыя, пераследы і “іншыя бесчалавечныя акты”.
Беларускія дэмакратычныя сілы заклікалі краіны, якія ратыфікавалі Рымскі статут, падтрымаць намаганні Літвы па прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці ў МКС.
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 17 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках верасня прамвытворчасць скарацілася на 0,8% — год таму быў рост на 6,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+