Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+Хроніка палітычных рэпрэсій за 7–9 сакавіка 2026 года
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

19 кастрычніка, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Дзяржынскім раёне паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці.
Аўтааварыя адбылася 19 кастрычніка каля 16:30 у арагарадку Баравое. “45-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы квадрацыклам BNP Stryker 500, рухаючыся ў напрамку вёскі Петрашэвічы, паводле папярэдняй інфармацыі, не справіўся з кіраваннем транспартнага сродку, з’ехаў на тратуар з наступным наездам на агароджу”, — гаворыцца ў паведамленні.
Кіроўца ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. Адзначаецца, што ён быў без моташлема.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Аўтарызавацца
Забыліся пароль?
Выхад з профілю