Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+Хроніка палітычных рэпрэсій за 7–9 сакавіка 2026 года
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

19 кастрычніка, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Крычаўскім раёне (Магілёўская вобласць) паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
Аварыя адбылася 19 кастрычніка каля 16 гадзін на 15-м кіламетры аўтадарогі Крычаў — Беліца паблізу вёскі Зайцава Слабада.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтамабіля “Фальксваген” не справіўся з кіраваннем, ён “з’ехаў у правы па ходзе руху кювет, дзе здзейсніў наезд на прыдарожныя дрэвы”.
“Аўто загарэлася. Два чалавекі загінулі, іх асобы высвятляюцца”, — гаворыцца ў паведамленні.
На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС, следча-аператыўная група.

Аўтарызавацца
Забыліся пароль?
Выхад з профілю