60-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці абвінавачаны ў намеры даць хабар дырэктару алкагольнага прадпрыемства
29 траўня, Позірк. Пракуратура Мінска накіравала ў суд крымінальную справу 60-гадовага ўраджэнца Гродзенскай вобласці, абвінавачанага паводле ч. 1 арт. 13 (падрыхтоўка да злачынства) і ч. 2 арт. 431 (дача хабару) Крымінальнага кодэкса, паведамляе Генеральная пракуратура.
Гаворка ідзе пра намер даць хабар у памеры 8 тыс. еўра.
Яшчэ ў 2022 годзе абвінавачаны дамовіўся з прадстаўніком замежнага вінна-каньячнага завода аб тым, што дапаможа вырашыць пытанне з кіраўніцтвам аднаго з буйных беларускіх алкагольных прадпрыемстваў. Мужчына раней там працаваў і сябраваў з генеральным дырэктарам.
Пры асабістых сустрэчах былы калега ўгаварыў кіраўніка дапамагчы замежным партнёрам. За ўзнагароджанне гендырэктар паабяцаў павялічыць закупкі замежнай прадукцыі і гарантаваў яе бесперашкодную прыёмку.
У жніўні 2024 года пасярэднік атрымаў ад замежнікаў 10 тыс. еўра. З іх 2 тыс. ён забраў сабе за паслугі, а 8 тыс., што засталіся, павінен быў аддаць дырэктару. Давесці здзелку да канца не ўдалося: пасярэдніка затрымалі.
Справу расследавала сталічнае ўпраўленне Следчага камітэта. Да суда мужчына будзе знаходзіцца пад закладам.
У 2025 годзе за здзяйсненне злачынстваў карупцыйнай накіраванасці асуджана 657 асоб — на 7,3% менш, чым у 2024-м (709), сведчаць даныя Вярхоўнага суда.
Паводле ч. 2 і 3 арт.431 аб дачы хабару асуджана 22 чалавекі, паводле арт. 430 аб атрыманні хабару — 229.
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць дзяцей у Беларусі з 2000 года скарацілася на велічыню, якая перавышае насельніцтва Гомеля (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


