Пасля слоў Лукашэнкі пра “крышаванне” міліцыяй паліўных злодзеяў Кубракоў адсправаздачыўся пра звальненне з МУС “двух нягоднікаў”

21 ліпеня, Позірк. Два ўчастковыя інспектары, якія “самастойна заключылі дамовы з кіраўнікамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і залівалі іх паліва ў свае аўтамабілі”, звольненыя з міліцыі, паведаміў 21 ліпеня міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
Як паведамляе прэс-служба МУС, кіраўнік ведамства правёў “селектарную нараду па ўборачнай кампаніі” пасля аналагічнай нарады ў Аляксандра Лукашэнкі.
“Зробленая велізарная праца па кантролі і садзейнічанні ўборачнай кампаніі — многія падраздзяленні пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Ёсць станоўчыя вынікі. Але праз двух нягоднікаў сёння ганьба ўсёй міліцыі”, — сказаў Кубракоў.
Ён даручыў міліцэйскім начальнікам давесці “да кожнага ўчастковага”, што “іх праца — пад пастаянным кантролем!”
“Крый божа паступіць інфармацыя, што нехта недзе спрыяе крадзяжам на сельскагаспадарчых прадпрыемствах, увайшоў у шчыльны кантакт з кіраўнікамі АПК і заплюшчвае вочы на парушэнні. Паважаныя калегі, адразу пасля такога сігналу будзе службовая праверка, і мы прымем самае жорсткае рашэнне. Неабходна праяўляць прынцыповасць”, — падкрэсліў міністр і дадаў, што “недатыкальных быць не павінна”.
“Кожны начальнік абласнога УУС павінен сустрэцца з аграрыямі і даведацца, якія ёсць пытанні, у чым патрэбна дапамога, і надаць яе пры неабходнасці”, — адзначыў кіраўнік МУС.
Таксама ён запатрабаваў “у абавязковым парадку працаўладкаваць усіх падабліковых і незанятых у эканоміцы”. Прыярытэтнай сферай Кубракоў вызначыў прадпрыемствы АПК. Таксама на асаблівым кантролі “павінны знаходзіцца пытанні працоўнай дысцыпліны”.
21 ліпеня Лукашэнка на селектарнай нарадзе ў пытаннях уборачнай кампаніі заявіў, што паліўныя злодзеі дзейнічаюць пад прыкрыццём супрацоўнікаў МУС.
“Асабліва абурае, што некаторыя супрацоўнікі праваахоўных органаў замест таго, каб змагацца з гэтымі несунамі, уваходзяць з імі ў долю і “крышуюць”, як у ліхія 90-я. Мужыкі, вы ж разумееце, што 90-х нават у гэтай дробязнай праблеме мы не дапусцім”, — сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, ад пачатку жніва МУС выявіла 46 злачынстваў, у асноўным “крадзеж камплектуючых і запасных частак, хабарніцтва”, а “на першым месцы — крадзеж гаруча-змазачных матэрыялаў”.
Пасля сустрэчы з Лукашэнкам 18 ліпеня кіраўнік яго адміністрацыі Дзмітрый Круты анансаваў абмеркаванне сітуацыі з палівам у Беларусі на селектарнай нарадзе. “Сітуацыя з палівам <…> абсалютна спакойная і кіраваная ў рамках уборачнай кампаніі, але спецыяльна створаная прэзідэнтам рабочая група выявіла факты крадзяжу паліва”, — заявіў тады чыноўнік.
90% злачынстваў у сферы сельскай гаспадаркі звязана з крадзяжамі, паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення ГУБЭЗ МУС Сяргей Аўсіевіч на прэс-канферэнцыі 20 ліпеня. “Прадметам злачынных замахаў з’яўляюцца гаруча-змазачныя матэрыялы, запчасткі ад сельскагаспадарчай тэхнікі і ўгнаенні”, — сказаў прадстаўнік ведамства.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Нацыянальнай бібліятэцы не ведаюць тэрытарыяльную прыналежнасць Турава, адкуль, на думку Лукашэнкі, карані беларусаў (фотафакт)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаНягледзячы на намаганні ўладаў па прыцягненні працоўных мігрантаў, колькасць вакансій для замежнікаў расце — даныя дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ЭканомікаУ 2025 годзе ў Германіі афіцыйна было працаўладкавана 12,5 тыс. беларускіх грамадзян, кожны пяты — па дэфіцытнай спецыяльнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПлошча пажараў у экасістэмах Гомельскай вобласці за апошнія паўтара месяца амаль у 2 разы перавысіла паказчык за ўсё першае паўгоддзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



