Мінск 13:10

У двух раёнах забаронена, у 17-абмежавана наведванне лясоў

22 ліпеня, Позірк. У Ельскім і Мазырскім раёнах Гомельскай вобласці забаронена наведванне лясоў, сведчыць актуальная інтэрактыўная карта на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Абмежаванні дзейнічаюць у 17 раёнах: у чатырох у Брэсцкай вобласці (Баранавіцкім, Жабінкаўскім, Кобрынскім і Столінскім); трох — у Віцебскай (Полацкім, Ушацкім і Шумілінскім); чатырох — у Гомельскай (Брагінскім, Калінкавіцкім, Нараўлянскім і Хойніцкім); шасці — у Мінскай (Бярэзінскім, Дзяржынскім, Крупскім, Лагойскім, Мінскім і Стаўбцоўскім).

Абмежаванні азначаюць, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя пешыя прагулкі, збор ягад і грыбоў.

Паводле прагнозу Белгідрамета, 22 ліпеня на большай частцы тэрыторыі дажджы, тэмпература складзе ад 16 да 22 градусаў.

Падзяліцца: