З 2026 года ўводзіцца абавязковая маркіроўка ювелірных вырабаў
21 кастрычніка, Позірк. У Беларусі з 1 студзеня 2026 года ўводзіцца абавязковая маркіроўка ювелірных вырабаў сродкамі ідэнтыфікацыі. Адпаведны ўказ № 378 падпісаў 21 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
У адпаведнасці з указам, маркіроўка будзе ажыццяўляцца пры вырабе “ювелірных і іншых вырабаў (за выключэннем індывідуальных заказаў), увозе іх на тэрыторыю Беларусі для рэалізацыі, вывазе ў краіны, з якімі заключаныя пагадненні аб узаемным прызнанні сродкаў ідэнтыфікацыі”.
“Вызначаны таксама пералік ювелірных вырабаў, абарот якіх дапускаецца без маркіроўкі, і спосабы маркіроўкі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Падкрэсліваецца, што новыя падыходы да рэгулявання сферы абароту ювелірных вырабаў будуць спрыяць “абароне спажыўцоў ад нядобрасумленных прадаўцоў”.
Таксама Лукашэнка ўхваліў праект пагаднення з Расіяй аб супрацоўніцтве ў сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі, каштоўнымі камянямі і вырабамі з іх. Адпаведны ўказ № 377 ён падпісаў 21 кастрычніка. На правядзенне перамоў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства фінансаў.
Урад Расіі паведамляў, што асноўнымі мэтамі пагаднення з’яўляюцца сярод іншага фарміраванне агульнага рынку каштоўных металаў, каштоўных камянёў і вырабаў з іх, які забяспечвае іх свабодны абарот.
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым вырас на 0,38%, з пачатку года — знізіўся на 2,55% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка



