Каля 1,6 тыс. грузавікоў чакае выезду з Беларусі перад часова закрытымі пунктамі пропуску на літоўскай мяжы

25 кастрычніка, Позірк. Выезду з Беларусі перад часова закрытымі пунктамі пропуску на літоўскай мяжы на 8:00 25 кастрычніка чакала 1.580 грузавікоў, сведчаць даныя на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
У пункце Каменны Лог (з літоўскага боку Мядзінінкай) утварылася чарга з 830 грузавых аўтамабіляў, 50 легкавых аўтамабіляў і 6 аўтобусаў, у пункце Беняконі (Шальчынінкай) — 750 грузавікоў і 60 легкавых аўто. Варта адзначыць, што сутачная прапускная здольнасць першага — 500 грузавых і 600 легкавых аўтамабіляў, другога — 250 і 390 адпаведна.
Прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта паведаміла, што ў электроннай чарзе на выезд праз згаданыя пункты зарэгістравана “звыш 1.600 грузавых транспартных сродкаў”.
Паводле інфармацыі ведамства, літоўскія службы перасталі прымаць транспарт, які накіроўваўся ў Беларусь праз Мядзінінкай і Шальчынінкай, 24 кастрычніка ў 21:40, апошнюю машыну аформілі апоўначы.
Як паведамляў “Позірк”, 24 кастрычніка ў 21:30 Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — праз прылёт паветраных шароў з беларускага боку. Адкрыць мяжу плануецца апоўдні 25 кастрычніка.
Праз з’яўленне аэрастатаў закрываліся аэрапорты Вільнюса і Каўнаса, самалёты перанакіроўвалі ў Палангу (Літва), Рыгу (Латвія), Катовіцэ, Гданьск (Польшча).
Паводле інфармацыі прэм’ер-міністра краіны Інгі Ругінене, з Беларусі ў Літву “зноў была запушчана вялікая група кантрабандных метэазондаў”.
“Службы працуюць у адпаведнасці з рашэннямі, прынятымі на пасяджэнні Камісіі нацыянальнай бяспекі на гэтым тыдні. Камісія зноў збярэцца на наступным тыдні, каб ацаніць наступствы ўжо прынятых рашэнняў і абмеркаваць, якія яшчэ захады можна зрабіць у кароткатэрміновай перспектыве, каб нанесці шкоду як кантрабандыстам, так і рэжыму Лукашэнкі, які дазваляе ім бясчынстваваць”, — паведаміла кіраўніца кабінета.
Паводле яе слоў, цяпер самае галоўнае — не дапусціць пагрозы насельніцтву Літвы, таму прымаюцца адпаведныя рашэнні.
Упершыню мяжу з Беларуссю праз зонды Літва закрыла ўначы 22 кастрычніка. Транспартныя сродкі не афармляліся да раніцы.
Галоўны дарадца прэзідэнта Літвы Дэйвідас Матулёніс заявіў, што мяжа можа быць закрытая на больш працяглы тэрмін.


- Бяспека, ПалітыкаBelPol: Украіна — першы атрымальнік інфармацыі аб вайсковай актыўнасці ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала найменшую за 7,5 месяца колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка

