З 1 лістапада бюджэт пражытачнага мінімуму вырасце на 0,7%

29 кастрычніка, Позірк. Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва з 1 лістапада па 31 студзеня 2025 года складзе 491,09 рубля, вынікае з пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Такім чынам, у сярэднім на душу насельніцтва БПМ вырасце на 3,37 рубля (з 1 жніўня ён роўны 487,72 рубля; +0,69%).
Паводле згаданай пастановы, для працаздольнага насельніцтва БПМ у найбліжэйшыя месяцы будзе складаць 524,97 рубля (523,92; +0,2%), пенсіянераў — 357,28 рубля (357,03; +0,07%), дзяцей: ва ўзросце да трох гадоў — 305,86 рубля (301,5; +1,45%), ва ўзросце ад трох да шасці — 414,39 рубля (406,1; +2,04%), ад шасці да васемнаццаці — 479,59 рубля (476,97; +0,55%).
Ад велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму залежаць у тым ліку дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльныя пенсіі, павышэнні і даплаты да пенсій для асобных катэгорый пенсіянераў, дапамогі па догляду за інвалідам першай групы альбо за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.
Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці складзе 10 БПМ (4.910,9 рубля), другога і наступных — 14 БПМ (6.875,26).
Дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, аднаразова складзе 100% БПМ (491,09 рубля).
Штомесячныя выплаты сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў — 50% БПМ (245,55 рубля), на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў (акрамя дзіцяці-інваліда) — 50% БПМ (245,55).
Дапамога на дзіця-інваліда, старэйшае за 3 гады, складзе 343,76 рубля (70% БПМ), па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (штомесячная): з I і II ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 18 гадоў і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 3 гадоў — 491,09 (100%), з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці 3 гадоў — 589,31 (120%), на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных ВІЧ — 343,76 (70%).
Паводле даных Мінпрацы, дапамогамі, якія вылічаюцца з БПМ, ахоплена больш за 159,4 тыс. дзяцей.
У ведамстве таксама паведамілі, што з 1 лістапада павялічыцца і памер даплат пенсіянерам ва ўзросце 75–79 гадоў — 92,08 рубля, ва ўзросце 80 гадоў і старэй (з улікам надбаўкі на догляд) — 184,16. Пры наяўнасці інваліднасці I групы гэтыя сумы ўзрастаюць адпаведна да 214,85 (75–79 гадоў) і 245,54 (80 гадоў і старэй) рубля.
Выдаткі на “ўзроставыя даплаты” ў 2025 годзе складуць, паводле ацэнкі Мінпрацы, 870 млн рублёў.
Паводле звестак Белстата, у краіне адзначаецца памяншэнне колькасці жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту (15–49 гадоў) — за два гады на 1,5%. У 2025 годзе іх налічваецца 2.103.700. У аналагічных аглядах, апублікаваных у 2024 і 2023 гадах, указвалася колькасць на пачатак гэтых гадоў адпаведна — 2.118.900 і 2.134.800.
Сярэдні ўзрост маці пры нараджэнні дзіцяці, паводле актуальных даных, складае 30,5 года (у 2024-м — 30,3, 2023-м — 30,1), пры нараджэнні першынца — 27,6 года (27,3 і 27,1 адпаведна).
Колькасць дзяцей, на якіх выплачваюцца штомесячныя сямейныя дапамогі, за восем гадоў зменшылася ў Беларусі на 37,1% (з 557.973 на канец 2016-га да 350.885 на канец 2024-га), паказаў праведзены “Позіркам” аналіз даных Белстата.
У прыватнасці, колькасць дзяцей, на якіх выплачваецца дапамога “па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3-х гадоў”, зменшылася на 45,6%.
На канец 2016 года такіх было 348.585, 2017-га — 333.560, 2018-га — 310.603, 2019-га — 280.436, 2020-га — 260.537, 2021-га — 242.352, 2022-га — 224.139, 2023-га — 207.205, 2024-га — 189.658.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: У дэмакратыі ёсць інструменты, каб спыніць дыктатараў і войны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка

