Беларусь і КНДР маюць намер падтрымліваць адзін аднаго на міжнародных пляцоўках для “шматпалярнага светапарадку“

30 кастрычніка, Позірк. Гатоўнасць да далейшай узаемнай падтрымкі на міжнародных пляцоўках “з мэтай фармавання справядлівага шматпалярнага светапарадку” пацверджана падчас сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамства Беларусі Максіма Рыжанкова і КНДР Чве Сон Хі.
Паводле інфармацыі прэс-службы МЗС Беларусі, бакі абмеркавалі пытанні развіцця “традыцыйна сяброўскіх адносін паміж дзвюма краінамі“, у аснове супрацоўніцтва якіх ляжаць “прынцыпы павагі суверэнітэту, раўнапраўя і ўзаемнай выгады“.
Міністры канстатавалі “актывізацыю дыялогу на розных узроўнях, абмеркавалі графік двухбаковых кантактаў”.
Дасягнута дамоўленасць аб пашырэнні ўзаемадзеяння па ўсіх напрамках, у тым ліку ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах і “аб канкрэтных кроках па ўмацаванні ўзаемадзеяння паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін для вывядзення стасункаў на новы ўзровень“.
26 кастрычніка паўночнакарэйскае Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва (ЦТАК) анансавала візіт Чхве Сон Хі ў Беларусь і Расію на запрашэнне іх знешнепалітычных ведамстваў.
З прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным Чхве Сон Хі сустракалася 28 кастрычніка.
Сёлета ў траўні ў Пхеньяне адбылося 3-е пасяджэнне двухбаковай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Беларуссю і КНДР.
Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын накіраваў віншавальную тэлеграму Лукашэнку 3 лютага — у дзень, калі Цэнтрвыбаркам афіцыйна абвясціў таго пераможцам у працэдуры, якую рэжым у Мінску лічыць“прэзідэнцкімі выбарамі”.
20 студзеня вядучае інфармагенцтва КНДР ЦТАК паведаміла, што малодшая сястра Кім Чэн Ына, намеснік дырэктара аддзела прапаганды і агітацыі Цэнтральнага камітэта кіроўнай у краіне Працоўнай партыі Карэі Кім Е Чжон зняпраўдзіла заяву Лукашэнкі, якая прагучала 17 студзеня, аб тым, што Пхеньян прапаноўваў Мінску арганізацыю сустрэчы на вышэйшым узроўні.
Абедзьве дзяржавы падтрымліваюць Крэмль у агрэсіі супраць Украіны. Беларускія ўлады дапамагаюць узбраеннем, Паўночная Карэя акрамя гэтага накіроўвае салдат.
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 31 кастрычніка — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаУкраінскі праект "Хачу жыць" апублікаваў спіс дэзерціраў з расійскага войска, сярод іх тры беларусыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–30 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаШэсць банкаў абвясцілі аб новаўвядзеннях у працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС у кастрычніку на 43% перавышае паказчык гадавой даўнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


