Жыхар Мінскага раёна загінуў у гаражы, пасля таго як надыхаўся парамі фарбы
4 лістапада, Позірк. Пра гібель 46-гадовага жыхара Мінскага раёна паведаміў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз (ДКСЭ).
Адзначаецца, што мужчына “займаўся фарбаваннем сцен у аглядавай яме свайго гаража”, “у пэўны момант яму стала дрэнна”.
“Праз некаторы час сусед знайшоў яго без прытомнасці, і неадкладна выклікаў хуткую дапамогу. Аднак прыбыўшыя медыкі канстатавалі смерць мужчыны”, — гаворыцца ў паведамленні.
У выніку было ўстаноўлена, што смерць мужчыны наступіла ад вострага атручэння талуолам, які з’яўляецца кампанэнтам фарбы і трапіў у арганізм праз дыхальныя шляхі (пры ўдыханні).
Паводле даных экспертаў, узровень талуолу ў крыві загінулага перавышаў смяротную дозу ў 18 разоў.
“Талуол уяўляе сабой сур’ёзную пагрозу як для здароўя чалавека, так і для навакольнага асяроддзя. Гэта таксічнае рэчыва патрабуе ўважлівага абыходжання і выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны. Судовыя эксперты нагадваюць, што нельга грэбаваць мерамі перасцярогі пры працы з аздобнымі матэрыяламі. Важна ўважліва вывучыць інструкцыі па выкарыстанні і выконваць усе рэкамендацыі”, — падкрэсліў ДКСЭ.

- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–9 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 9 сакавіка — 10 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка


