Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі паважаюць “30 працэнтаў людзей” — Лукашэнка

7 лістапада, Позірк. Нязначную падтрымку насельніцтвам Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі прызнаў Аляксандр Лукашэнка 7 лістапада падчас наведвання Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.
Аратар лічыць гэта “нармальным святам” і не мае намеру ад яго адмаўляцца: “Мы яго асучаснілі”.
“Ёсць у нас працэнтаў 30 людзей, якія з павагай ставяцца да гэтага свята”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі з’яўляецца дзяржаўным святам. Беларусь — адзіная постсавецкая дзяржава, дзе яна адзначаецца (савецкая традыцыя адноўлена рашэннем Лукашэнкі ў 1995 годзе). Таксама гэты дзень мае святочны статус у непрызнаным Прыднястроўі (Малдова).
У актуальным віншаванні Лукашэнкі сцвярджаецца, што “зароджаная ў кастрычніку 1917 года <…> мадэль сацыяльнай дзяржавы сфармавала трывалы падмурак для развіцця” Беларусі.
Традыцыйна да 7 лістапада ў краіне адчыняюцца новыя аб’екты, часта з удзелам Лукашэнкі. Праходзяць цырымоніі з удзелам камуністаў, дэпутатаў, сябраў праўладных арганізацый.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ПалітыкаДэпутат Бундэстага: Размяшчэнне войскаў РФ у Беларусі пагражае НАТО, неабходна ўмацоўваць усходнюю мяжу ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваАд пачатку года 12 чалавек загінула ад удараў токам — ДзяржэнергагазнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



