Да 10 гадоў пазбаўлення волі прыгавораны былы баец палка Каліноўскага Максім Ралько

19 лістапада, Позірк. Да 10 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму прыгаварыў Мінскі гарадскі суд былога байца палка Кастуся Каліноўскага Максіма Ралько, паведамляе Генеральная пракуратура.
Паводле абвінавачання, Ралько “з красавіка 2022 года па студзень 2024 года (з перапынкам у два месяцы) прайшоў навучанне для далейшага ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці і ўваходзіў у склад экстрэмісцкага фарміравання “Полк імя Кастуся Каліноўскага“ (да 21 траўня 2022 года — “батальён Кастуся Каліноўскага“) у якасці байца ў розных структурных падраздзяленнях”. Ён жа “без упаўнаважання дзяржавы сваёй грамадзянскай прыналежнасці ўзяў удзел ва ўзброеным канфлікце і ваенных дзеяннях на тэрыторыі Украіны і вербаваў іншых асоб з гэтай мэтай“.
Сцвярджаецца, што “абвінавачаны ажыццяўляў у інтарэсах злачыннай арганізацыі іншыя дзеянні, каб забяспечыць захоп дзяржаўнай улады ў Беларусі неканстытуцыйным шляхам, надаваў іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”.
З абвінавачанага “ў даход дзяржавы спагнаны атрыманы ім <…> даход (названы злачынным. — “Позірк”.) у суме 14,5 тыс. долараў ЗША”.
Прысуд не набыў моц, “можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку”.
Пра тое, што Ралько знаходзіцца ў зняволенні ў Беларусі, стала вядома 20 лістапада 2024 года. Кадры з ім з месцаў ізаляцыі былі паказаны ў прапагандысцкім фільме тэлеканала АНТ “Бесы. Як хочуць захапіць Беларусь”.
Калі і якім чынам ён трапіў у краіну, калі і пры якіх абставінах затрыманы, у якім статусе знаходзіцца, у фільме не паведамлялася. Сцвярджалася, што Ралько, які нарадзіўся ў Мінску ў 2001 годзе, далучыўся да ПКК у 2022-м.
На відэазапісе экс-баец кажа, што мэта палка Каліноўскага — “зайсці ў Беларусь”.
Паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна“, Ралько быў затрыманы ў 2024 годзе пры ўездзе ў краіну праз беларуска-польскую мяжу ў пункце пропуску “Брэст”. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яго палітвязнем.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі прызнаў ПКК “экстрэмісцкім фарміраваннем ” і “тэрарыстычнай арганізацыяй”.
Полк ваюе ва Украіне, дапамагаючы адбіваць расійскую агрэсію, якую падтрымліваюць беларускія ўлады.


- Грамадства, ПалітыкаУ культурнай прасторы Беларусі засілле расійскага кантэнту — кіраўнік Беларускай рады культуры (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 16 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрадстаўнік "Бюро Медыя": Дзейнасць незалежных СМІ Беларусі адпавядае мэтам "Еўрапейскага шчыта дэмакратыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛітоўскі дэпутат Павілёніс: Трэба даводзіць да ЗША, што здзелкі з беларускім рэжымам — глупстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваХроніка палітычных рэпрэсій за 16–17 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік БАЖ: Незалежная беларуская журналістыка — фактар рэгіянальнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
