Мінск 17:00

Долар, еўра і юань патаннелі на біржавых таргах 20 лістапада

Ілюстрацыйнае фота: unsplash.com / JustStartInvesting

20 лістапада, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 20 лістапада.

Курс долара знізіўся да 2,9591 рубля (-0,18%; -0,0054), юаня — да 4,1576 за 10 (-0,39%; -0,0146), еўра — да 3,4194 (-0,3%; -0,0104).

Расійскі рубель падаражэў да 3,6752 за 100 (+0,17%; +0,0061).

На мінулым працоўным тыдні (10–14 лістапада) каціроўка еўра вырасла на 0,51% (з 3,4333 да 3,4508), юаня — на 0,09% (з 4,1841 да 4,188 за 10); долара — знізілася на 0,34% (з 2,9796 да 2,9695), расійскага рубля — на 0,23% (з 3,6783 да 3,6698 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за 10 месяцаў 2025 года знізіўся на 14,29% (з 3,4735 да 2,9772 рубля) — гэта трэці паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 кастрычніка 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня, студзеня — ліпеня, студзеня — жніўня было другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7%, -14,6%, -12,97%, -14,3% адпаведна; студзеня — верасня — трэцяе, -12,92%).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Падзяліцца: