Мінск 12:09

1 студзеня 2026 года памер базавай велічыні павялічыцца на 7% — да 45 рублёў

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

21 лістапада, Позірк. З 1 студзеня 2026 года памер базавай велічыні (БВ) складзе 45 рублёў. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе прэс-служба ўрада.

Ад пачатку 2025 года БВ складае 42 рублі. Такім чынам, гэта адзінка разліку павялічыцца на 7,1%.

1 студзеня 2024 года базавая велічыня была павялічаная з 37 да 40 рублёў, 1 студзеня 2023-га — з 32 да 37 рублёў. У 2021 годзе БВ складала 29 рублёў, 2020-м — 27, 2019-м — 25,5, 2018-м — 24,5.

Базавая велічыня ўплывае на памер некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат, у тым ліку дапамог па беспрацоўі і стыпендый беспрацоўным, якія накіроўваюцца службай занятасці на навучанне.

Падзяліцца: