Пасажырка маршруткі апынулася ў бальніцы ў выніку аварыі ў Мінску

Фота: ДАІ Мінска
22 лістапада, Позірк. Пасажырка маршрутнага таксі была дастаўленая ў бальніцу для абследавання пасля аўтамабільнай аварыі, якая здарылася каля 14:50 у Мінску, паведамляе сталічная Дзяржаўтаінспекцыя.
Паводле інфармацыі службы, ДТЗ адбылося каля скрыжавання вуліцы Ваўпшасава з праездам Геалагічным (Пратызанскі раён Мінска). Маршрутка маркі “Пежо” пасля сутыкнення з аўтамабілем “Форд” выехала за межы праезнай часткі і ўрэзалася ў дарожны знак.
Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.
ДАІ нагадала, што “пры кіраванні транспартам неабходна быць вельмі асцярожнымі”, “канцэнтраваць сваю ўвагу на выкананні” правілаў дарожнага руху і “ўсведамляць магчымую небяспеку пры здзяйсненні манеўраў”.
Стужка навін
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства



