МУС заявіла сваякам Статкевіча, што той “адбывае пакаранне ў адпаведнасці з прыгаворам” — праваабаронцы

25 лістапада, Позірк. Апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч, які адмовіўся пакідаць Беларусь 11 верасня разам з групай вызваленых і высланых з краіны палітвязняў, “адбывае пакаранне ў адпаведнасці з выракам ад 14.12.2021”.
Такі адказ, паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру “Вясна”, атрымалі з Міністэрства ўнутраных справаў сваякі палітыка, якія пыталіся ў ведамства, дзе знаходзіцца Статкевіч. Судзячы па апублікаваных праваабаронцамі звестках, дакладнае месца адбывання пакарання так і не было пазначанае.
Мікалай Статкевіч быў затрыманы ў траўні 2020 года. 14 снежня 2021 года суддзя Мікалай Доля на выязным пасяджэнні Гомельскага абласнога суда прыгаварыў палітыка да 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах асаблівага рэжыму ў рамках палітычна матываванай справы.
11 верасня 2025 года Статкевіч і яшчэ 51 вязень быў вызвалены ў рамках здзелкі паміж адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і Аляксандрам Лукашэнкам.
Умовай быў выезд за мяжу. Вызваленых павезлі ў Літву, аднак Статкевіч адмовіўся выконваць умову Лукашэнкі. Некаторы час ён правёў паміж памежнымі пераходамі Каменны Лог (Беларусь) і Мядзінінкай (Літва), пасля чаго вярнуўся на беларускую тэрыторыю.
Яго далейшы лёс дакладна невядомы. У асяроддзі палітыка не выключылі, што яго вярнулі ў калонію ў Глыбокім (Віцебская вобласць), дзе ён да тае пары ўтрымліваўся. Жонка апазіцыйнага лідара Марына Адамовіч падала ў міліцыю заяву ў сувязі з яе знікненнем. 17 верасня яна наведала калонію ў Глыбокім, дзе ёй адмовіліся пацвердзіць месцазнаходжанне мужа, паабяцаўшы, што адказ будзе дадзены “ў пісьмовым выглядзе” ў 15-дзённы тэрмін.
17 верасня на “сустрэчы з ідэалагічным актывам, гістарычнай і экспертнай супольнасцю” ў Мінску, прысвечанай “дню народнага адзінства” Лукашэнка выказаўся пра сваіх палітычных праціўнікаў, якіх выпускаюць на волю. Паводле яго слоў, “некаторыя здзяйснялі і досыць сур’ёзныя злачынствы”.
“Ну [возьмем] нават вось гэтага Статкевіча. Ну, чалавек ужо на зыходзе. Ён жа ўжо хутка памрэ, не дай бог, у турме (Статкевічу 69 гадоў, Лукашэнку 71 год. — “Позірк”.). Ну навошта гэта трэба? Ну, ён хоча быць лідарам. Туды зайшоў — нібыта на нейтральную ці куды паласу, перайшоў да літоўцаў, хлопцы спыталі: “Ты што, у Беларусь хочаш? Ты ж у турму пойдзеш. — Пайду ў турму”, — узнавіў Лукашэнка нібыта словы Статкевіча.
“Ну, добра. Забралі яго. Не кінуць яго, усё ж наш чалавек, грамадзянін, дакладней, наш. Ну, забралі яго ў Беларусь. Навошта крыўдзіць? Але калі ён хоча лідарам быць у спальванні аўтамабіляў і дамоў міліцыі, то няхай там знаходзіцца”, — сказаў Лукашэнка, не ўдакладніўшы месцазнаходжанне Статкевіча.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Месца знаходжання Анжалікі Мельнікавай не ўстаноўленаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–24 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа чатыры гады колькасць пабудаваных кватэр зменшылася на 14,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская аб вызваленні палітвязняў: Спадзяюся, у найбліжэйшыя тыдні будуць добрыя навіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства



