Мінск 16:25

Долар, юань і расійскі рубель падаражэлі на біржавых таргах 25 лістапада

Ілюстрацыйнае фота: Eric Prouzet / unsplash.com

25 лістапада, Позірк. Амерыканская, кітайская і расійская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 25 лістапада.

Курс долара вырас да 2,9243 рубля (+0,06%; +0,0018), юаня — да 4,1083 за 10 (+0,2%; +0,0084), расійскага рубля — 3,7035 за 100 (+0,14%; +0,003)

Таргі еўра не праводзіліся. 24 лістапада ён патаннеў да 3,3686 (-1,49%; -0,0508).

На мінулым працоўным тыдні (17–21 лістапада) каціроўка еўра знізілася на 0,91% (з 3,4508 да 3,4194), юаня — на 2,34% (з 4,188 да 4,0901 за 10), долара — на 1,62% (з 2,9695 да 2,9214); расійскага рубля — вырасла на 0,68% (з 3,6698 да 3,6949 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за 10 месяцаў 2025 года знізіўся на 14,29% (з 3,4735 да 2,9772 рубля) — гэта трэці паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 кастрычніка 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня, студзеня — ліпеня, студзеня — жніўня было другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7%, -14,6%, -12,97%, -14,3% адпаведна; студзеня — верасня — трэцяе, -12,92%).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Падзяліцца: