Хрэнін накіраваўся ў Бішкек на шырокую сустрэчу чыноўнікаў з краін АДКБ, на парадку дня — развіццё вайсковага складніку

26 лістапада, Позірк. Дэлегацыя Узброеных сіл Беларусі на чале з міністрам абароны Віктарам Хрэніным 26 лістапада накіравалася ў Кыргызстан.
Паводле інфармацыі прэс-службы ваеннага ведамства, у Бішкеку беларускі чыноўнік возьме ўдзел у сумесным пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны, Камітэта сакратароў саветаў бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) і сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.
“Прадугледжана абмеркаванне больш як 40 пытанняў па такіх напрамках, як сумесныя мерапрыемствы ў галіне аператыўнай і баявой падрыхтоўкі, удасканаленне сістэмы крызіснага рэагавання, інфармацыйна-аналітычная дзейнасць. Прынятыя ў рамках мерапрыемстваў рашэнні будуць накіраваныя на развіццё вайсковага складніку арганізацыі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Як паведамляў “Позірк”, на згаданым сумесным пасяджэнні 27 лістапада плануецца абмеркаваць “актуальныя пытанні сумеснай працы”, у тым ліку “ўмацаванне супрацы ў сферы супрацьдзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў і незаконнай міграцыі”.
Акрамя таго, на сесіі Савета калектыўнай бяспекі ў той жа дзень будзе разгледжаная кандыдатура генеральнага сакратара АДКБ на 2026–2029 гады.
Плануецца таксама прыняць дэкларацыю з адлюстраваннем “кансалідаваных пазіцый” дзяржаў — членаў АДКБ па “актуальных пытаннях бяспекі”. Чакаецца, што на сесіі будуць абвеўчаныя прыярытары старшынства Расіі ў арганізацыі ў 2026 годзе.
З 1 студзеня 2023 года генеральным сакратаром АДКБ з’яўляецца прадстаўнік Казахстана Імангалі Тасмагамбетаў, які раней займаў пасаду міністра абароны, а пасля ўзначальваў казахстанскае дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Расіі. На пасадзе кіраўніка сакратарыята ваенна-палітычнага блока Тасмагамбетаў змяніў прадстаўніка Беларусі — былога дзяржсектарара Савета бяспекі Станіслава Зася.
Раней “Позірк” паведамляў, што ў 2026 годзе на тэрыторыі Беларусі пройдуць спецыяльныя вучэнні АДКБ “Бар’ер-2026”. Начальнік войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біяабароны (РХБ) Генштаба Ўзброеных сіл Вячаслаў Старкоў, які анансаваў іх, заявіў, што ў рамках манеўраў будзе працягнутая “практыка сумеснага выканання задач па ліквідацыі біялагічных пагроз у інтарэсах Калектыўных міратворчых сіл” АДКБ.
У АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан. Разам з тым армянскія ўлады замарозілі ўдзел краіны ў арганізацыі і заяўляюць пра магчымы выхад з блока. Ерэван абвінавачвае арганізацыю ў бяздзейнасці падчас карабахскага канфлікту з Азербайджанам, а асобных членаў — у тым, што яны “планавалі вайну” супраць Арменіі разам з Баку.
Пасля саміту АДКБ у Кыргызстане Лукашэнка наведае Паўднёва-Усходнюю Азію, Блізкі Усход і Паўночную Афрыку

- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаПадоўжаны тэрмін утрымання пад вартай журналіста Паўла ДабравольскагаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаЦіханоўская прыбыла ў Германію для абмеркавання плана Трампа па Украіне і далейшых крокаў па Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБольш за траціну стратных арганізацый Беларусі прыпадае на Мінск і Мінскую вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка


