Ля закінутага дома ў літоўскім прыграніччы знойдзена кантрабанда з Беларусі, уладальніка затрымалі п’яным за стырном

26 лістапада, Позірк. Тры мяхі з цыгарэтамі NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі знайшлі 22 лістапада літоўскія памежнікі ў двары закінутага дома ў вёсцы Канюкай (Шальчынінскі раён, побач з беларускай мяжой).
Паводле інфармацыі Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ), кошт 2.100 пачкаў з тытунёвай прадукцыяй, што знаходзіліся ў тых мяхах, з улікам усіх абавязковых падаткаў складае 10,9 тыс. еўра.
Непадалёк ад месца выяўлення кантрабанднага тавару памежнікі спынілі для праверкі аўтамабіль “Вольва”, кіроўца якога быў п’яны — праверка паказала 1,31 праміле (лёгкая ступень ап’янення). 46-гадовы мужчына — пазбаўлены правоў кіроўцы мясцовы жыхар, які ездзіў на аўтамабілі без страхоўкі і рэгістрацыі, — “не адмаўляў”, што знойдзеныя цыгарэты належаць яму.
Па факце “незаконнага распараджэння падакцызнымі таварамі” распачатае дасудовае расследаванне. За такое дзеянне прадугледжаны штраф або пазбаўленне волі на тэрмін да 4 гадоў.
Мужчыну спачатку затрымалі, але пасля допыту адпусцілі, абраўшы ў якасці меры стрымання “інтэнсіўны нагляд”.
Акрамя таго, у дачыненні да яго складзеныя два адміністрацыйныя пратаколы — за “паўторнае кіраванне аўтамабілем пасля пазбаўлення правоў” (пагражае штраф у памеры 1.100–1.500 еўра) і “парушэнне патрабавання да транспартнага сродку для ўдзелу ў дарожным руху” (50–120 еўра).
Аўтамабіль і нелегальныя цыгарэты захоўваюцца ў Варэнскім пагранічным атрадзе.

- ЭканомікаУ кастрычніку колькасць занятых у эканоміцы павялічылася на 0,13% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаПадоўжаны тэрмін утрымання пад вартай журналіста Паўла ДабравольскагаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаЦіханоўская прыбыла ў Германію для абмеркавання плана Трампа па Украіне і далейшых крокаў па Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка


