Адмоўнае сальда знешняга гандлю вырасла за год у 2,7 раза

26 лістапада, Позірк. Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі ў студзені — верасні 2025 года склаў 75 млрд 479,2 млн долараў — на 1,4% больш чым за аналагічны перыяд 2024-га (74 млрд 456,5 млн), сведчаць даныя Нацыянальнага банка.
Экспарт склаўся на ўзроўні 37 млрд 319,2 млн долараў (37 млрд 73,2 млн; +0,7%), імпарт — 38,16 млрд (37 млрд 383,3 млн; +2,1%). Адмоўнае сальда — 840,8 млн долараў (годам раней было -310,1 млн; рост у 2,7 раза).
Знешнегандлёвы абарот тавараў склаў 61,72 млрд долараў (62 млрд 300,1 млн; -0,9%): экспарт — 28 млрд 918,3 млн (29 млрд 808,7 млн; -3%); імпарт — 32 млрд 801,7 млн (32 млрд 491,4 млн; +1%); адмоўнае сальда — 3 млрд 883,4 млн (-2 млрд 682,7 млн; +44,8%).
Знешнегандлёвы абарот паслуг склаўся на ўзроўні 13 млрд 759,2 млн долараў (12 млрд 156,4 млн; +13,2%): экспарт — 8 млрд 400,9 млн (7 млрд 264,5 млн; +15,6%); імпарт — 5 млрд 358,3 млн (4 млрд 891,9 млн; +9,8%); дадатнае сальда — 4 млрд 42,6 млн (2 млрд 372,6 млн; +28,2%).
У 2024 годзе знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг склаў 100 млрд 79,3 млн долараў — на 5,1% больш, чым за 2023-ы (95 млрд 180,8 млн). Экспарт склаўся на ўзроўні 49 млрд 385,3 млн (47 млрд 713,6 млн; +3,5%), імпарт — 50 млрд 694 млн (47 млрд 467,2 млн; +6,8%). Адмоўнае сальда — 1 млрд 308,7 млн (годам раней было дадатным — 246,4 млн).
Гандлюючы з краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў у студзені — верасні 2025 года, Беларусь больш экспартавала тавараў, чым імпартавала, аднак з дзяржавамі па-за аб’яднаннем знешнегандлёвае сальда склалася для Мінска адмоўным, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Белстата.
Тавараабарот з краінамі СНД за дзевяць месяцаў склаў 41 млрд 531,7 млн долараў (за аналагічны перыяд 2024-га — 41 млрд 214,9 млн; +0,77%). Аб’ём экспарту — 21 млрд 731,4 млн (21 млрд 674,2 млн; +0,26%), імпарту — 19 млрд 800,3 млн (19 млрд 540,7 млн; +1,22%); дадатнае сальда — 1 млрд 931,1 млн (2 млрд 133,5 млн; -9,49%).
Тавараабарот з дзяржавамі па-за СНД — 22 млрд 201,5 млн долараў (22 млрд 842,1 млн; -2,8%): экспарт — 7 млрд 859,5 млн (8 млрд 787,8 млн; -10,56%), імпарт — 14 млрд 342 млн (14 млрд 54,3 млн; +2,05%); адмоўнае сальда — 6 млрд 482,5 млн (-5 млрд 266,5 млн; +23,09%).
Праблемы з экспартам тавараў прызнаў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі дыпламатычных устаноў 31 ліпеня.
На “касякі” Савета міністраў указаў ён 23 верасня ў Мінску на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Аляксандрам Турчыным.
“[Тэмпы росту] ВУП — 101,6%, але прасядаюць галоўныя галіны, — сказаў Лукашэнка. — І мяне што здзіўляе: я вам даручыў заняцца непасрэдна прамысловасцю. Добра па сельскай гаспадарцы — вы, магчыма, перасягне год. Ураджайнасць вышэй і гэтак далей. Па дзевяці месяцах палічым — паглядзім. Але тым не менш у нас адставанне і па сельскай гаспадарцы. Хай там доля працэнта. Але адставанне і па прамысловасці. Прамысловасць — ваша пытанне. Пытанне нумар адзін. Арганізоўвайце, напружвайце, прадавайце. Таму што экспарт у нас, што больш за ўсё напружвае, прасеў на 2,5%”.
На рэпліку прэм’ера пра тое, што зніжэнне тычыцца толькі таварнага экспарту (разам з паслугамі продажы за мяжу выраслі на 1,2%), Лукашэнка адзначыў, што “і тавары трэба падцягваць, таму што тавары — гэта людзі”.
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ кастрычніку колькасць занятых у эканоміцы павялічылася на 0,13% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка


