Азербайджанец на грузінскім грузавіку спрабаваў завезці ў Польшчу беларускія цыгарэты, схаваныя ў пятрушцы

27 лістапада, Позірк. Амаль 50 тыс. кантрабандных цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі выявілі супрацоўнікі Падляскага ўпраўлення Нацыянальнай падатковай адміністрацыі (НПА) Польшчы пры праверцы на польска-літоўскай мяжы грузінскага грузавога аўтамабіля, які перавозіў зеляніну пятрушкі.
Паводле інфармацыі НПА, цыгарэты былі выяўленыя пры дапамозе рэнтгенаўскага сканера “ў спецыяльна падрыхтаваных драўляных падставах скрынь з зелянінай“, а ў правядзенні кантролю ўдзельнічала бельгійская аўчарка, навучаная пошуку тытунёвых вырабаў.
Арыентоўны рынкавы кошт канфіскаванай кантрабанды складае больш за 850 тыс. злотых (больш за 232 тыс. долараў).
Кіроўцу грузавога аўтамабіля, 40-гадоваму грамадзяніну Азербайджана, выстаўленыя абвінавачванні ў адпаведнасці з Фіскальным крымінальным кодэксам Польшчы. Паведамляецца, што яму пагражае штраф альбо пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.

- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка13 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


