Мінск 16:22

Мігранты закідалі камянямі польскіх памежнікаў з тэрыторыі Беларусі

2 снежня, Позірк. Увечары 1 снежня ў раёне памежнага паста ў Чарэмсе адбылася спроба незаконнага пераходу мяжы з Беларусі, паведаміла Падляскае аддзяленне Памежнай аховы Польшчы.

Паведамляецца, што трое іншаземцаў “спрабавалі прарэзаць пралёт у тэхнічнай агароджы з дапамогай балгаркі”. “Не задаволеныя аператыўнай рэакцыяй нашых службаў і немагчымасцю перайсці мяжу, яны закідалі камянямі польскі патруль. Тройца адступіла ўглыб Беларусі”, — адзначае памежная служба.

Падляскае аддзяленне паведаміла, што ад пачатку года прадухілена 27,8 тыс. спроб нелегальнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі Беларусі. Паводле даных “Позірку”, за 11 месяцаў 2025 года агулам на беларуска-польскай мяжы прадухілена 28.835 такіх спроб.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з краінамі ЕС працягваецца з вясны 2021 года.

Падзяліцца: