За два тыдні пасля адкрыцця праз пункты пропуску Брузгі і Бераставіца праехала каля 33 тыс. чалавек

2 снежня, Позірк. Каля 33 тыс. чалавек перасеклі мяжу Польшчы і Беларусі ад 17 лістапада да 1 снежня, паведаміла Памежная ахова Падляскага ваяводства.
Пасля аднаўлення руху праз пункты пропуску Кузніца Беластоцкая (з беларускага боку Брузгі) і Баброўнікі (Бераставіца) у бок Польшчы прапушчана больш за 16.200 чалавек, у бок Беларусі — больш за 16.600.
За адзначаны перыяд у Польшчу ўехала каля 6.200 транспартных сродкаў (легкавыя аўтамабілі, аўтобусы і грузавікі), выехала — каля 7.200.
У першы тыдзень пасля адкрыцця, 17–24 лістапада, праз пункты пропуску праследавала больш за 16.400 чалавек. У абодвух напрамках за гэты перыяд было аформлена больш за 6.700 транспартных сродкаў.
Пункты пропуску Кузніца Беластоцкая (Брузгі) і Баброўнікі (Бераставіца) на польска-беларускай мяжы аднавілі працу апоўначы 17 лістапада па варшаўскім часе (а 2 гадзіне па мінскім).
У сістэме электроннай чаргі на выезд з Беларусі да таго моманту зарэгістравалася больш за 100 грузавых і легкавых аўтамабіляў, а таксама 3 аўтобусы.
Пункт пропуску Баброўнікі Польшча закрыла ў лютым 2023 года пасля прысуду актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі, журналісту Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі), Кузніцу — у лістападзе 2021 года праз міграцыйны крызіс.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка

