FIS праверыць на “нейтральнасць” беларускіх фрыстайлістаў, лыжнікаў і снаўбардыстаў перад допускам да адбору на Алімпіяду

2 снежня, Позірк. Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту і снаўборда (FIS) праверыць спартсменаў і дапаможны персанал з Беларусі і РФ на адпаведнасць патрабаванням для атрымання статусу індывідуальнага нейтральнага спартсмена на зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях 2026 года.
Заяўкі на такіх спартсменаў будуць разгледжаныя спецыяльнай камісіяй FIS, паведамляецца на сайце федэрацыі.
У FIS звярнулі ўвагу, што Спартыўны арбітражны суд (CAS) абвясціў 2 снежня аб частковым задавальненні апеляцый, пададзеных Расіяй і Беларуссю на рашэнне не дапускаць спартсменаў у якасці індывідуальных нейтральных спартсменаў (AIN) да ўдзелу ў адборачных спаборніцтвах да зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2026 года.
Рашэнне CAS, як адзначылі ў Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту і снаўборда, дае магчымасць спартсменам і персаналу з дзвюх краін удзельнічаць у нейтральным статусе ў алімпійскай кваліфікацыі.
“FIS прызнала рашэнне CAS. Усе закранутыя спартсмены, якія маюць права запытаць статус AIN у адпаведнасці з палітыкай FIS у дачыненні да індывідуальных нейтральных спартсменаў, павінны зрабіць гэта, даслаўшы электронны ліст”, — паведамілі ў федэрацыі.
На сайце FIS прыведзеныя крытэрыі, адпаведнасць якім дазваляе атрымаць нейтральны статус: “Удзел у спаборніцтвах у якасці AIN абумоўлены строгай нейтральнасцю ў адносінах да Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь з моманту пачатку вайны ва Украіне. Гэтае патрабаванне выкладзена ў наступных пунктах: адсутнасць добраахвотных сувязяў з расійскімі ці беларускімі ўзброенымі сіламі ці з любымі іншымі нацыянальнымі спецслужбамі, адсутнасць падтрымкі вайны ва Украіне”.
Пасля правядзення праверкі FIS абяцае апублікаваць на сваім сайце спісы спартсменаў, дапушчаных да адбору на Алімпіяду і Паралімпіяду.
21 кастрычніка FIS не дапусціў беларускіх і расійскіх спартсменаў да кваліфікацыйных алімпійскіх спаборніцтваў пад сваёй эгідай.
Пад эгідай FIS праводзяцца спаборніцтвы па лыжных гонках, горных лыжах, фрыстайле і снаўбордзе.
Пры гэтым беларускія фрыстайлісты з 1998 года заваёўвалі медалі на ўсіх Алімпіядах.
Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць з 6 да 22 лютага 2026 года ў італьянскіх гарадах Мілан і Карціна-д’Ампецца.

- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ першы дзень зімы суседнія краіны ЕС зафіксавалі 29 спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаКіраўнік МУС Літвы заклікаў еўракамісара па ўнутраных справах адрэагаваць на гібрыдныя пагрозы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


