Золатавалютныя рэзервы Беларусі перавысілі 13,9 млрд долараў (дапоўнена)

3 снежня, Позірк. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 снежня 2025 года склалі 13 млрд 900,2 млн долараў у эквіваленце, што з’яўляецца новым рэкордам, сведчаць папярэднія звесткі Нацыянальнага банка.
За лістапад золатавалютныя рэзервы (ЗВР) выраслі на 177,2 млн долараў (+1,29%).
Манетарнае золата ў структуры ЗВР складае 7 млрд 257,4 млн долараў (+314,8 млн за месяц; +4,53%), Спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 410,7 млн (-11,8 млн; -0,84%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 5 млрд 243,8 млн (-125,9 млн; -2,34%).
Рэзервовая пазіцыя ў Міжнародным валютным фондзе і іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.
На 1 студзеня рэзервовыя актывы складалі 8 млрд 922,6 млн долараў. Такім чынам, за 11 месяцаў яны выраслі на 4 млрд 977,6 млн долараў (+55,78%).
Пачынаючы з верасня 2025 года, золатавалютныя рэзервы (ЗВР) Беларусі “пакрываюць трохмесячны аб’ём імпарту”, заяўляў раней Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР).
Такім чынам, адзначалі аналітыкі, аб’ём ЗВР “адпавядае міжнароднаму крытэру бяспекі”.
За 2024 год ЗВР павялічыліся на 795,2 млн долараў (+9,78%).

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве апусцілася ніжэй за 50 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені Беларусь набыла тавараў на 212,4 млн долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка


