Дырэктару віцебскага прадпрыемства пагражае да 12 гадоў зняволення за крадзяжы
3 снежня, Позірк. Крадзяжы сродкаў на суму звыш 250 тыс. рублёў зафіксаваныя на адным з прадпрыемстваў Віцебска, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
Першапачаткова шкода ацэньвалася ў 50 тыс. рублёў, але падчас расследавання ўстаноўленыя “дадатковыя факты, якія ўказваюць на больш маштабныя махінацыі”, адзначае ведамства.
“Дадаткова выяўлены ўрон перавысіў 200 тыс. рублёў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле версіі следства, 44-гадовы дырэктар прадпрыемства “разам з саўдзельнікамі па адпрацаваным алгарытме заключалі фіктыўныя здзелкі з прадпрымальнікамі на выкананне работ”. “На самай справе абумоўленыя паслугі не аказваліся, а грошы, пералічаныя ў якасці аплаты, змоўшчыкі дзялілі паміж сабой”, — паведамляе МУС.
Распачатая крымінальная справа за “крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі”. Фігурантам пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі, адзначае ведамства.
Паводле звестак Вярхоўнага суда, якія раней прыводзіў “Позірк”, у студзені — чэрвені 2025 года за ўчыненне карупцыйных злачынстваў асуджана 304 чалавекі — на 7,3% менш, чым за той жа перыяд 2024-га (328). З іх 84 прыгавораныя да пазбаўлення волі.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваПраз снежную і марозную зіму вясновае разводдзе чакаецца вышэй, чым у апошнія гады — БелгідраметМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаІнфляцыя ў лютым склала 0,6%, ад пачатку года цэны выраслі на 1% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка



