Праз небяспеку з боку Беларусі аэрапорт Вільнюса з вечара 3 снежня закрываўся тройчы

4 снежня, Позірк. З прычыны “гібрыднай атакі Беларусі супраць Літвы, грамадзянскай авіяцыі і грамадства”, а таксама праз “характэрныя для паветраных шароў навігацыйныя знакі, зафіксаваныя ў небяспечных для авіяцыі зонах”, паветраная прастора над аэрапортам Вільнюса з мінулага вечара закрывалася тройчы, вынікае з паведамлення на сайце транспартнага вузла.
3 снежня палёты ў зоне аэрапорта былі прыпыненыя ў 19:36 паводле мясцовага часу (праца адноўленая ў 21:06; паводле мінскага часу на гадзіну болей) і 22:24 (0:56 наступнага дня), 4 снежня — у 1:15 (2:30).
“Гэтыя абмежаванні паветранай прасторы закранулі 27 рэйсаў і 3.134 пасажыры, — гаворыцца ў паведамленні. — 5 рэйсаў былі перанакіраваныя ў Ковенскі аэрапорт, адкуль пасажыраў аўтобусамі даставілі ў Вільнюс; час 17 рэйсаў быў затрыманы; 5 рэйсаў былі скасаваныя. Праз парушаную ратацыю экіпажаў і паветраных суднаў 4 снежня магчымыя асобныя затрымкі рэйсаў”.
Як паведамляў “Позірк“, 3 снежня часоваму паверанаму ў справах Беларусі, выкліканаму ў МЗС Літвы, была ўручаная чарговая нота пратэсту. Зроблена гэта было праз “працяглую гібрыдную атаку на Літву з тэрыторыі Беларусі, якая парушае працу Вільнюскага міжнароднага аэрапорта і стварае пагрозу бяспецы грамадзянскай авіяцыі”, а таксама ў сувязі з “працяглым наўмысным адабраннем і недапушчэннем ва ўезд на тэрыторыю Літвы цягачоў, прычэпаў і паўпрычэпаў, што зарэгістраваныя ў Еўрапейскім саюзе або належаць фізічным або юрыдычным асобам ЕС”.
Папярэдні раз беларускага дыпламата для выстаўлення прэтэнзій выклікалі ў літоўскае знешнепалітычнае ведамства 24 лістапада.
Напрыканцы кастрычніка Вільнюс закрыў пункты пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі), дамагаючыся такім чынам рэакцыі Мінска на масавы прылёт з Беларусі паветраных шароў з кантрабандай, што перашкаджалі ў тым ліку грамадзянскай авіяцыі Літвы.
Пагранпераходы аднавілі працу 20 лістапада. За тры тыдні, пакуль яны былі закрытыя, рэжым Лукашэнкі паспеў пастрожыць правілы знаходжання ў краіне літоўскага грузавога транспарту, увязаўшы іх з працай пунктаў пропуску. У Беларусі захрасла каля 1,3 тыс. зарэгістраваных у Літве грузавікоў, якія не могуць выехаць з краіны нават пры адкрытай мяжы.
Пры гэтым Мінск настойвае, што далейшыя перамовы з Вільнюсам па гэтым пытанні павінны весціся на палітычным узроўні, Літва (прынамсі публічна) спрабуе пазбегнуць гэтага. Такія кантакты, на думку ўладаў балтыйскай дзяржавы, будуць азначаць легітымацыю беларускага рэжыму.

- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМінулы дзень стаў дзясятым у 2025 годзе, калі суседнія краіны ЕС не зафіксавалі спробаў нелегальнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 7,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
