Кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі з трыбуны АБСЕ заклікала беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі
4 снежня, Позірк. Еўрапейскі саюз “працягвае заклікаць беларускія ўлады спыніць <…> рэпрэсіі, вызваліць усіх палітычных зняволеных і выконваць свае міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека”. З такой заявай выступіла на 32-м пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін — удзельніц АБСЕ ў Вене вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас.
“ЕС заклікае Беларусь спыніць падтрымку агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны”, — дадала яна.
У працы паседжання бярэ ўдзел беларуская дэмакратычная лідэрка Святлана Ціханоўская. На палях сустрэчы 4 снежня запланавана правядзенне мерапрыемства “Падрыхтоўка да дэмакратычнай будучыні Беларусі”, арганізатарам якога выступіла група “сяброў дэмакратычнай Беларусі” ў АБСЕ.
Афіцыйны Менск на паседжанні прадстаўляе намеснік міністра замежных спраў Ігар Сакрэта. Інфармацыю аб яго ўдзеле ў сустрэчы прэс-служба МЗС забяспечыла каментаром: “Беларусь паслядоўна выступае за захаванне шматбаковага дыялогу, умацаванне даверу і пошук практычных рашэнняў у сферы еўрапейскай бяспекі”.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаСа сродкаў МГФ на прыём дэпартаваных у снежні палітвязняў выдаткавана больш за 200 тыс. еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская на сустрэчы з Наўроцкім: Беларусы пройдуць свой шлях да свабоды, як яго калісьці прайшла ПольшчаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на 3-м месцы ў ЕАЭС па росце цэн на сельгаспрадукцыю па выніках 11 месяцаў 2025 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь восьмы месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
