Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор у фігурантам справы сэрвісу “Письмо.бел“ за “экстрэмізм“
4 снежня, Позірк. Аб уступленні ў сілу прыгавору ў дачыненні да фігурантаў крымінальнай справы сэрвісу “Письмо.бел“ паведаміла прэс-служба Генеральнай пракуратуры 4 снежня.
Затрыманыя ў лістападзе 2024 года фігуранты былі прызнаныя Мінскім абласным судом вінаватымі паводле арт. 3611 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім). Аляксандр Мазур і Павел Каранюхін асуджаныя на 3,5 гады пазбаўлення волі, Аляксандр Лыкшын — на тры гады і сем месяцаў. Усе трое прызнаны палітвязнямі.
Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда “разгледзела ў апеляцыйным парадку крымінальную справу аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па скаргах абаронцаў <…> прыгавор суда першай інстанцыі пакінуты без змены, а апеляцыйная скарга — без задавальнення”.
У прыватнасці, іх абвінавачвалі ў размяшчэнні для “садзейнічання экстрэмісцкай дзейнасці” ў інтэрнэце на падкантрольным ім інфармацыйным рэсурсе “Ліст.бел” публікацыі “экстрэмісцкіх фарміраванняў”.
Акрамя таго фігуранты прызнаныя вінаватымі ў тым, што арганізавалі “ў інтарэсах такіх фарміраванняў <…> накіраванне “лістоў падтрымкі” асобам, якія ўтрымліваліся ва ўстановах Дэпартамента выканання пакаранняў МУС за ўчыненне экстрэмісцкіх злачынстваў”.
Мэтай такіх дзеянняў, лічыць Генпракуратура, было забеспячэнне “рэабілітацыі змешчаных у пенітэнцыярныя ўстановы асоб у вачах грамадскасці, ухваленне і заахвочванне экстрэмісцкай дзейнасці”.
15 лістапада стала вядома, што сэрвіс “Письмо.бел” прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
У верасні 2022 года спыніла дзейнасць ініцыятыва па перасылцы карэспандэнцыі палітвязням “Лісты ў клетачку”.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым вырас на 0,38%, з пачатку года — знізіўся на 2,55% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



