Кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі з трыбуны АБСЕ заклікала беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі
4 снежня, Позірк. Еўрапейскі саюз “працягвае заклікаць беларускія ўлады спыніць <…> рэпрэсіі, вызваліць усіх палітычных зняволеных і выконваць свае міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека”. З такой заявай выступіла на 32-м пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін — удзельніц АБСЕ ў Вене вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас.
“ЕС заклікае Беларусь спыніць падтрымку агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны”, — дадала яна.
У працы паседжання бярэ ўдзел беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская. На палях сустрэчы 4 снежня запланавана правядзенне мерапрыемства “Падрыхтоўка да дэмакратычнай будучыні Беларусі”, арганізатарам якога выступіла група “сяброў дэмакратычнай Беларусі” ў АБСЕ.
Афіцыйны Менск на паседжанні прадстаўляе намеснік міністра замежных спраў Ігар Сакрэта. Інфармацыю аб яго ўдзеле ў сустрэчы прэс-служба МЗС суправадзіла каментаром: “Беларусь паслядоўна выступае за захаванне шматбаковага дыялогу, умацаванне даверу і пошук практычных рашэнняў у сферы еўрапейскай бяспекі”.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД павялічылася за год на 7,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка

