Мінск 15:13

У “спіс экстрэмістаў” дададзеныя 24 чалавекі, уключаючы журналіста Ігара Ільяша

Фота: pixabay.com

5 снежня, Позірк. У спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, дададзеныя яшчэ 24 чалавекі. Цяпер у размешчаным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў пераліку 6.066 пазіцый.

17 з 24 чалавек унесеныя з адзнакай “адбывае пакаранне”.

Сярод іх 7 палітвязняў: журналіст Ігар Ільяш (асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі паводле арт. 3614 і 3691 Крымінальнага кодэкса), асуджаныя па справе “Беларускага Гаюна” Максім Федаровіч і Фёдар Кандзіранда (3 і 2,5 года адпаведна, арт. 3614), асуджаныя па справе ініцыятывы “письмо.бел” Аляксандр Лыкшын, Аляксандр Мазур і Павел Каранюхін (3 гады і 7 месяцаў, 3,5 года і 2,5 года, арт. 3614), а таксама прыгавораны да 1,5 года зняволення паводле арт. 130 Аляксандр Хомчык.

З адзнакай “адбывае пакаранне” ў спіс унесеныя асуджаныя паводле арт. 3614 Дзмітрый Кажадуб, Анастасія Кашчына, Канстанцін Кабурнееў, Андрэй Вяроўкін і Юрый Храмееў, а таксама Ягор Буян (арт. 3614, 368), Ягор Жыбурт (арт. 130, 1311, 368), Раман Гусейнаў (арт. 130, 361), Павел Шпак (арт. 130, 342) і Усяслаў Крук (арт. 130, 368, 369).

7 чалавек фігуруюць у спісе з пазнакай “судзімасць не пагашаная”, якая, як правіла, сведчыць аб вынясенні пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі. Гэта асуджаныя паводле арт. 3614 Аляксей Паляшчук, Аляксей Шульжыцкі, Назар Чайко, Яўген Кавалёў, Алена Хартоновіч і Барыс Хусаінаў, а таксама асуджаная паводле арт. 342 Аксана Апанасавіч.

Даведка Позірку:

арт. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;

арт. 1311 — адсутнічае, верагодна, у пераліку дапушчаная памылка;

арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;

арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый) , іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;

арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;

арт. 368 — абраза прэзідэнта;

арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;

арт. 3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.

Падзяліцца: