Муравейка абвінаваціў Захад у падрыхтоўцы да вайны і заявіў, што Беларусь “захавае мір”

9 снежня, Позірк. Пра падрыхтоўку Захаду да вайны і “рэваншысцкай накіраванасці ў рыторыцы”, якая цяпер гучыць, заявіў начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл — першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка 9 снежня пасля пасяджэння Савета бяспекі.
Апісваючы ваенна-палітычную абстаноўку, военачальнік, словы якога прыводзіць прэс-служба Мінабароны, заявіў, што “сёння пераважаюць узаемныя прэтэнзіі, працуе санкцыйная палітыка, якая ні да чаго добрага ў найбліжэйшай перспектыве не прывядзе”.
Паводле яго слоў, Захадам “актыўна праводзяцца мерапрыемствы па ўдасканаленні і развіцці ўзброеных сіл, закупляецца сучаснае ўзбраенне і гэтак далей”. Вырашыць гэтае пытанне можна праз перагаворы, лічыць Муравейка.
“Пакуль, на жаль, здаровы глузд у Еўропе не пераважае, — сцвярджае ён. — Будзем спадзявацца, што гэтая пазіцыя ў хуткай будучыні знойдзе свой водгук. Краіны сядуць за стол перагавораў і пачнуць памяншаць тую агрэсіўную рыторыку, тыя агрэсіўныя дзеянні, якія адбываюцца цяпер”.
Паводле слоў начальніка Генштаба УС, беларускія вайскоўцы “захоўваюць спадзеў на мір” і на тое, што “здаровы глузд і голас” Беларусі і “здаровых краін, якія адстойваюць мір, будзе гучаць значна гучней, чым голас тых, хто хоча вайны”.
Разважаючы на тэму размяшчэння ў Беларусі расійскай тактычнай ядзернай зброі і ракетнага комплексу “Арэшнік”, Муравейка адзначыў, што “гэта фактар, у першую чаргу, стрымлівання”. “[Перш чым] здзейсніць напад на нашу краіну, улічваючы, што мы сёння маем усе гэтыя рэчы, кожны задумваецца, якім можа быць адказ”, — заявіў ён.
На пасяджэнні Савета бяспекі, паводле інфармацыі военачальніка, былі разгледжаныя вынікі гадавой працы Генштаба УС, Мінабароны, органаў дзяржкіравання па планаванні абароны краіны на чарговыя 5 гадоў.
Паводле слоў Муравейкі, Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з тым, “як будзе ажыццяўляцца процідзеянне пагрозам, што ўзнікаюць вакол” Беларусі, “як будзе ажыццяўляцца стрымліванне ваенных канфліктаў”. “Да чаго мы гатовыя па адбіцці агрэсіі і якія дзеянні робім для таго, каб на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь быў мір і бяспека”, — дадаў ён.
Лукашэнка, як паведамляецца, “разгледзеў і ўхваліў усе дакументы, падпісаў план дзеянняў” Беларусі “па гарантаванні ваеннай бяспекі і абароне”. Рыхтуецца да падпісання ўказ аб зацвярджэнні плана абароны ў цэлым.
На пасяджэнні Савета бяспекі 9 снежня Лукашэнка заявіў пра неабходнасць “актуалізаваць абаронныя дзеянні”. “Польшча, Германія, іншыя дзяржавы, нават невялікія, з якімі мы мяжуем, яны не толькі павялічваюць вайсковыя свае бюджэты, але і спрабуюць павялічыць армію прыкладна ў два разы”, — звярнуў увагу ён.


- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДа канца працоўнага тыдня захаваецца цёплае надвор'е, у выхадныя чакаецца рэзкае пахаладанне — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПры ўдзеле Ціханоўскай у Фларэнцыі адкрыўся Цэнтр беларускай супольнасці, будзе адкрыты прытулак для палітуцекачоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка

