Кіраўнік МЗС Літвы падзякаваў Коўлу за дапамогу ў спыненні атак з боку беларускага рэжыму

14 снежня, Позірк. Падзяку за “высілкі па ціску на беларускі рэжым для спынення гібрыдных атак супраць краін НАТО” выказаў міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс спецыяльнаму пасланніку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Беларусі Джону Коўлу.
“Літва таксама вітае дыпламатычныя высілкі Злучаных Штатаў па забеспячэнні вызвалення палітвязняў, якіх утрымлівае беларускі рэжым”, — заявіў Будрыс у “Х”. Паводле яго слоў, дзякуючы гэтаму 13 снежня вярнуліся дадому два грамадзяніны Літвы.
Коўл 12 і 13 снежня праводзіў перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску, у выніку было вызвалена 123 чалавекі, з іх 114 (109 беларусаў і 5 украінцаў) вывезлі ва Украіну, астатніх, у тым ліку лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага — у Літву.
Пасля вяртання ў Вільнюс Коўл даў інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву Reuters, у якім заявіў, што Лукашэнка паабяцаў яму садзейнічаць у спыненні палётаў метэазондаў з Беларусі ў Літву. Гэтыя зонды, з дапамогай якіх перакідваюцца кантрабандныя цыгарэты, ствараюць пагрозу для палётаў у зоне Вільнюскага аэрапорта, які знаходзіцца непадалёк ад мяжы. Аэрапорт ужо неаднаразова прыпыняў працу. На знак пратэсту Літва на некаторы час закрывала наземную мяжу з Беларуссю.
“Я лічу, што прэзідэнт Беларусі шчыра спрабуе супакоіць сітуацыю. Я думаю, што гэта зойме некаторы час, але я думаю, што гэта можна вырашыць. Ён хоча нармальных стасункаў са сваімі суседзямі — так ён мяне запэўнівае. Я ведаю, што Літва зрабіла ўсё магчымае, каб спыніць атрымальнікаў цыгарэт ці чаго там яшчэ. Таму я думаю, што абодва бакі працуюць”, — сказаў Коўл.
Спасылкай на гэтае інтэрв’ю Будрыс суправадзіў свой пост у “Х”.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій на рынку працы за 5 гадоў павялічылася ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежнікаў вырасла за месяц на 16,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка

