Мінск 08:19

Ціханоўская падзякавала Зяленскаму і народу Украіны за прыём вывезеных з Беларусі палітвязняў

Сустрэча Святланы Ціханоўскай і Уладзіміра Зяленскага на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці (2 кастрычніка 2025 года, Капенгаген)
Відэа: тэлеграм-канал беларускага палітыка / стоп-кадр: "Позірк"

16 снежня, Позірк. “У самыя цёмныя часы Украіна паказвае, што значыць сапраўднае лідарства”, — такім чынам дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская адрэагавала на той факт, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі па відэасувязі пагутарыў з групай вывезеных на ўкраінскую тэрыторыю беларускіх палітвязняў.

“Шчырая падзяка прэзідэнту Зяленскаму і адважнаму народу Украіны за цёплы і клапатлівы прыём вызваленых палітычных вязняў з Беларусі. Гэта свабода, якая абараніла сябе праз чалавечнасць і сілу”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.

Як паведамляў Позірк, ранкам 15 снежня Зяленскі пагутарыў з прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта ў 2020 годзе Віктарам Бабарыкам, членам яго каманды Марыяй Калеснікавай, юрыстам Максімам Знакам, каардынатарам кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімірам Лабковічам, былым галоўным рэдактарам ліквідаванага беларускімі ўладамі партала tut.by Марынай Золатавай, а таксама палітолагам і літаратуразнаўцам Аляксандрам Фядутам.

“Вельмі шаную добрыя словы пра Украіну і ўкраінцах і дакладную, прынцыповую пазіцыю наконт расійскай агрэсіі. Гэта важна. Украіна і надалей будзе дапамагаць усім, хто дапамагае нам абараняць незалежнасць і жыццё людзей”, — падкрэсліў украінскі прэзідэнт.

13 снежня пасля перамоў у Мінску спецыяльнага пасланніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла і Аляксандра Лукашэнкі было вызвалена і вывезена з краіны 123 палітвязні. Большасць з іх цяпер знаходзіцца ва Украіне.

ЗША заявілі пра зняццё санкцый з беларускіх калійных угнаенняў.

Мінфін ЗША апублікаваў афіцыйны дазвол на правядзенне аперацый з “Беларуськаліем” і БКК

15 снежня, Позірк. Упраўленне па кантролі за фінансавымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША (OFAC) апублікавала 15 снежня агульную ліцэнзію, якая дазваляе правядзенне аперацый з ААТ “Беларуськалій” і ААТ “Беларуская калійная кампанія” (БКК), вынікае з афіцыйнага дакумента. Ліцэнзія тлумачыць правілы ў дачыненні …
Падзяліцца: