Украіна дамагаецца ад УЕФА паніжэння зборнай Беларусі ў фінале Еўра-2026 па футзале да нейтральнага статусу

17 снежня, Позірк. Прысутнасць на фінальным турніры чэмпіянату Еўропы па футзале сярод мужчын у 2026 годзе дзяржавы, якая падтрымлівае ўзброеную агрэсію супраць Украіны, непрымальная, гаворыцца ў звароце выканаўчага камітэта Украінскай асацыяцыі футбола да прэзідэнта Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) Аляксандэра Чаферына.
У дакуменце, апублікаваным 17 снежня, гаворыцца, што “для еўрапейскай футбольнай сям’і, каб заставацца паслядоўнай у сваёй пазіцыі адносна вайны ва Украіне і прытрымлівацца абранага падыходу да агрэсараў, з’яўляецца непрымальнай палітычная прысутнасць дзяржавы, якая падтрымлівае агрэсію, праз дэманстрацыю яе дзяржаўных сімвалаў — гімна і сцяга”. Адзначаецца, што гэта “супярэчыць фундаментальным каштоўнасцям міру, узаемнай павагі і еднасці”.
У звароце падкрэслена, што ў сусветным спорце з 2022 года ў дачыненні да беларускіх спартсменаў прымяняецца паслядоўны падыход — іх альбо дапускаюць да спаборніцтваў выключна ў нейтральным статусе, альбо адхіляюць ад удзелу.
“Сумесная афіцыйная заява Міністэрства моладзі і спорту Украіны і Міністэрства адукацыі і навукі Латвійскай Рэспублікі па гэтым пытанні ўжо накіраваная на ваш разгляд”, — гаворыцца ў звароце.
Украінская асацыяцыя футбола настойвае на тым, каб зборная Беларусі па футзале “ўдзельнічала ў фінальным турніры чэмпіянату Еўропы выключна ў нейтральным статусе, без выкарыстання якіх-небудзь дзяржаўных сімвалаў”.
“Гэта цалкам захавае спартыўную справядлівасць спаборніцтва, у той жа час дакладна прадэманструе нулявую талерантнасць да падтрымкі ваеннай агрэсіі, — заяўлена ў дакуменце. — Такі падыход будзе адпавядаць трывалай міжнароднай практыцы і прадэманструе паслядоўную пазіцыю еўрапейскага футбола адносна нулявой талерантнасці да падтрымкі ваеннай агрэсіі”.
Напрыканцы чэрвеня 2025 года стала вядома, што выканкам УЕФА дадаў Славенію ў якасці трэцяй краіны — арганізатара Еўра-2026 па футзале, каб забяспечыць удзел у ім беларускай зборнай.
У паведамленні УЕФА адзначалася, што па выніках асноўнага раунда кваліфікацыі, які завяршыўся ў красавіку, Беларусь зарабіла прамую пуцёўку ў фінальную стадыю, якая пройдзе з 20 студзеня па 7 лютага 2026 года. Аднак краіны-арганізатары — Латвія і Літва — забаранілі на сваёй тэрыторыі матчы з удзелам зборнай суседняй дзяржавы.
Таму выканкам УЕФА прыняў, на яго думку, “справядлівае і збалансаванае рашэнне для забеспячэння паспяховай арганізацыі чэмпіянату шляхам дадання трэцяй краіны, якая можа прыняць”. Зборная Беларусі будзе ўдзельнічаць у ЧЕ на тэрыторыі Славеніі.
18 красавіка паведамлялася, што літоўская і латвійская федэрацыі футбола сумесна з украінскімі калегамі “актыўна займаюцца сітуацыяй”, звязанай з удзелам беларускіх спартсменаў у чэмпіянаце Еўропы па футзале.
Пра тое, што зборная Беларусі па футзале выйшла на чэмпіянат Еўропы, стала вядома 12 красавіка. Апрача краін-гаспадароў і Беларусі прайшлі адбор Украіна, Польшча, Партугалія, Чэхія, Славенія, Арменія, Харватыя.
У сувязі з поўнамаштабнай вайной, якую Расія распачала ў тым ліку з выкарыстаннем беларускай тэрыторыі, абедзве краіны пазбавіліся магчымасці браць удзел у большай частцы сусветных спартыўных спаборніцтваў. У апошніх Алімпійскіх гульнях атлеты дзвюх краін бралі ўдзел у нейтральным статусе.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 5–23%, за год — на 10–39% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



