Мінск 17:44

Падпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 5–23%, за год — на 10–39%

Фото: "Позірк"

17 снежня, Позірк. На 5–23% за паўгода і на 10–39% за апошні год падаражэла падпіска на найбольш тыражныя агульнарэспубліканскія прапагандысцкія выданні, сведчыць праведзенае Позіркам параўнанне коштаў у падпісных каталогах “Белпошты”. Пры гэтым агульны рост спажывецкіх цэн за апошнія шэсць месяцаў (лістапад да траўня 2025 года) склаў 2%, на нехарчовыя тавары, куды ўваходзяць друкаваныя выданні, — 0,4%; за апошнія 12 месяцаў (лістапад 2025 года да лістапада 2024-га) — адпаведна 7,1% і 2,6%.

Цэны на СМІ растуць апераджальнымі тэмпамі на фоне шматгадовага субсідавання ўладамі друкаванай прапаганды за кошт падаткаў насельніцтва.

З-за дэ-факта дзеючай у краіне цэнзуры ў каталогах па-ранейшаму няма папулярных незалежных грамадска-палітычных СМІ, якія былі разгромленыя пад шырмай барацьбы з экстрэмізмам. У зняволенні, паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, утрымліваецца 28 супрацоўнікаў СМІ. Згодна неафіцыйных звестак, іх не менш за 30.

Кошт камплекта “СБ. Беларусь сегодня” (раней “Советская Белоруссия”) на першую палову 2026 года ў параўнанні з другой паловай 2025-га павялічыўся на 14,2% (са 140,70 да 160,74 рубля), “Звязды” — на 10% (са 124,56 да 137,04), “Народнай газеты” — на 6,83% (са 102,78 да 109,80), “7 дней” — на 6,76% (з 62,16 да 66,36), “Рэспублікі” — на 6,2% (са 126,60 да 134,40), “Сельской газеты” — на 5,9% (са 126 да 133,44), “Знамени юности” — на 5% (з 60,84 да 63,90).

Кошт падпіскі на асноўныя расійскія выданні (сярод грамадска-палітычных на рынак дапушчаныя толькі лаяльныя беларускаму рэжыму) у асноўным знізіўся.

На ўкраінскія выданні падпіска не праводзіцца чатыры гады, на іншыя замежныя СМІ падпіскі няма шмат гадоў.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

Падзяліцца: