Француз з пісталетам затрыманы пры ўездзе з Літвы, узбуджана крымінальная справа — мытня

26 снежня, Позірк. Пры перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы затрыманы грамадзянін Францыі з пісталетам “у кішэні”, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
“Прыбыўшы на рэйсавым аўтобусе ў пункт пропуску Каменны Лог, мужчына прайшоў па зялёным калідоры, чым пацвердзіў адсутнасць тавараў, якія падлягаюць дэклараванню. Першапачаткова на наяўнасць у француза металічных прадметаў указалі тэхнічныя сродкі кантролю, якія прымяняюцца пры аглядзе. Пры правядзенні далейшых мытных аперацый знойдзены пісталет Walthermod.9 з пяццю патронамі ў абойме”, — адзначае ведамства.
Устаноўлена, што “пісталет прыдатны для стральбы, а патроны “браўнінг” з’яўляюцца 6,35-мм пісталетнымі патронамі — боепрыпасамі да ручнога стралковай наразной агнястрэльнай зброі”.
Распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 3331 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза або дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь моцнадзейных, атрутных рэчываў, радыеактыўных матэрыялаў, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прылад, зброі масавага паражэння або сродкаў яе дастаўкі, а таксама іншых відаў ўзбраення і ваеннай тэхнікі).

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства

