У буйным ДТЗ пад Смалявічамі загінула 17-гадовая дзяўчына

30 снежня, Позірк. У буйным ДТЗ пад Смалявічамі (Мінская вобласць) загінула 17-гадовая дзяўчына, пасажырка аўтамабіля “Фольксваген”, паведамляе Следчы камітэт.
Паводле звестак ведамства, у аварыю трапілі дзве фуры, маршрутка і шэсць легкавых аўтамабіляў.
Згодна з папярэдняй інфармацыяй, каля 14.20 гадзін 30 снежня на 7-м кіламетры аўтадарогі Р-53 “Слабада — Навасады” кіроўца аўтамабіля “Ягуар” няправільна выбраў хуткасны рэжым, што прывяло да заносу транспартнага сродку і сутыкнення з “Фальксвагенам”. “Пасля ўдару пасажыр і кіроўца другога аўтамабіля выйшлі на праезную частку, каб пераканацца ў адсутнасці пацярпелых, аднак апынуліся пад коламі фуры, кіроўца якой не паспеў своечасова спыніць вялікагруз”, — адзначае СК.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Высвятляюцца абставіны аварыі.
Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці просіць кіроўцаў улічваць, што рух у бок Смалявічаў перакрыты.

- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСудовы працэс над журналістам Паўлам Дабравольскім праходзіць у закрытым рэжымеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаВыкарыстанне бюджэтных сродкаў паводле прынцыпу "Галоўнае — засваенне, а наступствы не важныя" да гэтага часу не зжытае — прадстаўнік Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЖаночае беспрацоўе ў Беларусі складае 2,2% — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка


