Мінск 22:14

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр паведаміў аб тэхнічным збоі, які закрануў шэсць банкаў

31 снежня, Позірк. Аб тэхнічным збоі ў апаратна-праграмным комплексе, у выніку якога “могуць назірацца некарэктныя балансы” па картках шасці банкаў, паведаміла ўвечары 31 снежня ААТ “Банкаўскі працэсінгавы цэнтр” (БПЦ).

Праблема тычыцца ААТ “Белаграпрамбанк”, ЗАТ “Цэптэр Банк”, ЗАТ “БСБ Банк”, ЗАТ “Неа Банк Азія”, ААТ “Парытэтбанк” і ЗАТ “Банк “Рашэнне”.

“У цяперашні час праводзяцца работы па ліквідацыі дадзенай сітуацыі”, — гаворыцца ў паведамленні.

У першай палове дня 31 снежня БПЦ паведаміў аб ліквідацыі аналагічнай праблемы, якая ўзнікла днём раней у трымальнікаў картак ААТ “ААБ Беларусбанк”.

Падзяліцца: