У Кобрыне патанулі два рыбакі

3 студзеня, Позірк. Пра ўтапленне ў Кобрыне (Брэсцкая вобласць) двух мужчын паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
“2 студзеня ў 16.38 ратавальнікам паступіла паведамленне аб выяўленні на беразе ракі Мухавец па вуліцы Першамайскай у горадзе Кобрыне асабістых рэчаў грамадзян і рыбалоўных снасцей”, — адзначае ведамства.
Пасля прыбыцця супрацоўнікаў МНС да паказанага месца “на адлегласці каля 15 метраў ад берага ў палонцы” былі таксама выяўленыя “прадметы адзення”.
У ходзе пошукаў, праведзеных сумесна з прадстаўнікамі Рэспубліканскага таварыства ратавання на водах (ТРВОД), целы загінулых былі знойдзеныя “без выратавальных камізэлек”, гаворыцца паведамленні. “Неад’емны атрыбут бяспекі знаходзіўся на беразе”, — удакладнілі ў МНС.
Абставіны здарэння высвятляюцца.
Згодна з інфармацыяй ТРВОД, загінулымі з’яўляюцца мужчыны 1994 і 2004 гадоў нараджэння.
Паводле звестак ТРВОД, за першае паўгоддзе 2025 года ў Беларусі патанула 120 чалавек, у тым ліку 6 непаўналетніх.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКісляк: У Грузіі ў любы момант могуць затрымаць трох беларусаў, якія не змаглі завершыць працэдуру падачы на прытулак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаСлуханні Ціханоўскай у КР, магчыма, будуць працягнутыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаСлуханні Ціханоўскай у КР сведчаць пра транспарэнтнасць дэмсіл, лічыць ЛатушкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



